«Войска занадта слабае»: прапагандысты пачалі рыхтаваць расейцаў да паразы ў вайне
5- 3.02.2023, 14:44
- 23,122

Рыторыка на расейскай ТВ імкліва змянілася.
Амаль праз год вайны крамлёўская прапаганда імкліва памяняла рыторыку аб агрэсіі. Аб перамозе ў «спецаперацыі» там ужо ніхто не ўспамінае. Замест гэтага расейцаў рыхтуюць да будучай паразы.
Праўда пра вайну прагучала ў эфіры прапагандысцкага ток-шоў «Час сустрэчы» на дзяржаўным расейскім тэлеканале НТВ.
Урывак расейскай тэлеперадачы даступны на Telegram-канале «Украіна 365».
«Расейскае войска занадта слабае для таго, каб дасягнуць пастаўленых мэт. Занадта слабае, каб «абараніць» тыя тэрыторыі, якія яно ўжо ўзяло ва Украіне, у тым ліку, Херсон, Харкаўскую вобласць. Яны бачаць, што расейскі наступ дастаткова павольны, несістэмны на гэты момант. І яны маюць намер развіваць свой поспех», - заявіў у эфіры расейскі палітолаг Віктар Алевіч.
Паказальна, што вядоўца і іншыя госці праграмы насуперак звычцы нават не спрабавалі перакрычаць палітолага. Ён моўчкі слухалі ягоныя словы.