Чэргі на ўезд у Польшчу да выхадных зноў павялічыліся
- 3.02.2023, 14:47
- 5,482

Што адбываецца ў пунктах пропуску.
Да выходных колькасць легкавых аўтамабіляў на ўезд у Польшчу павялічылася, паведамілі ў афіцыйным Telegram-канале беларускага памежнага камітэта.
Паводле інфармацыі ДПК, чэргі легкавушак фіксуюцца перад польскімі пунктамі пропуску «Баброўнікі» («Бераставіца») і «Тэрэспаль» («Берасце»).
Паводле звестак на 12.00 3 лютага, у пункце пропуску «Тэрэспаль» у чарзе знаходзяцца больш за 170 легкавушак, а ў «Баброўніках» — больш за 90 аўто.
Ёсць чэргі і на беларуска-літоўскай мяжы. У ПП «Беняконі», паводле звестак электроннай чаргі, выезду з Беларусі чакаюць больш за 30 легкавых аўто, а ў пункце «Прывалка» - больш за 10 машын, якія чакаюць магчымасці ўехаць на тэрыторыю Еўрапейскага Звязу.
На мяжы Беларусі і Латвіі чэргі па-ранейшаму не назіраюцца.
Сітуацыя з цяжкавікамі
Як паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце, цягам тыдня грузавы транспарт чакаў уезду ў Еўразвяз перад польскім пунктам пропуску «Баброўнікі» («Бераставіца») і літоўскім «Райгардас» («Прывалка»).
Цяпер у гэтых пунктах пропуску ў чарзе налічваецца больш за 130 легкавушак і больш за 30 цяжкавікоў адпаведна.