Уся сям'я Лукашэнкі нечакана пакінула Беларусь
103- 3.02.2023, 15:05
- 164,238

Такое здараецца вельмі рэдка.
Як паведамляў сайт Charter97.org, пасля візіту ў Зімбабвэ Лукашэнка не вярнуўся ў Беларусь. Дыктатар нечакана паляцеў у Абу-Дабі, дзе яго пагадзіўся прыняць прэзідэнт ААЭ шэйх Мухамед Бэн Заід аль-Нахаян.
У Сетцы з'явілася інфармацыя аб тым, што Лукашэнка атрымаў сігнал, што актывы ягонай «сям'і» ў ААЭ знаходзяцца пад пагрозай. СМІ апублікавалі фота дыктатара, на якім ён з ліслівай усмешкай выкладае свае просьбы прэзідэнту ААЭ. Незалежныя экспэрты мяркуюць, што Лукашэнка шукае «запасны аэрадром» на выпадак уцёкаў з Беларусі.
Беларускі палітолаг Зміцер Балкунец абнародаваў новыя падрабязнасці раптоўнага візіту Лукашэнкі ў ААЭ. Выявілася, што Беларусь нечакана пакінула ўся сям'я дыктатара.
«Уся сям'я Лукашэнкі пакінула Беларусь. Такое здараецца вельмі рэдка.
Адзін з самалётаў вылецеў учора з Абу-Дабі ў Сочы. Паведамляюць, што на борце мог знаходзіцца Дзмітрый Лукашэнка ці нехта са сваякоў», — паведаміў палітолаг.