20 красавiка 2024, Субота, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля каманднага цэнтра РФ пад Менскам упершыню заўважылі авіяцыю

4
Каля каманднага цэнтра РФ пад Менскам упершыню заўважылі авіяцыю
иллюстрационное фото

Што адбываецца?

У Беларусі ўпершыню з лістапада мінулага года заўважылі актыўнасць авіяцыі ля «Пляцоўкі 400. Купал» пад Менскам, дзе можа знаходзіцца камандны цэнтр беларускай групоўкі УС РФ.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на звесткі маніторынгавых груп.

Як паведамляюць маніторшчыкі, сёння а 09:08 з аэрадрома ў Мачулішчах узляцеў верталёт Мі-8 ВПС РБ, які а 09:18 прызямліўся ў Волме (пад Менскам) на тэрыторыі так званай «Пляцоўкі 400. Купал», дзе можа знаходзіцца камандны цэнтр беларускай групоўкі УС РФ.

Там верталёт прабыў усяго 2 хвіліны, адразу пасля гэтага ён накіраваўся на аэрадром Вялікі Бокаў (Мазыр), куды а 09:50 з Мачулішчаў вылецелі яшчэ два Мі-8 ВПС РБ.

«Гэта можа казаць, што ён кагосьці туды прывёз і высадзіў ці забраў», - адзначаюць аналітыкі.

Акрамя таго, там не выключаюць, што сённяшнія палёты могуць быць звязаныя з пачаткам штабной трэніроўкі войск Расеі і Беларусі.

Паводле інфармацыі маніторшчыкаў, на тэрыторыі «Купала» як мінімум з пачатку сакавіка працавала сістэма радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ), якая выклікала моцныя перашкоды навігацыйных сістэм GPS/GLONASS. Не выключана, што сродкі РЭБ служылі для прыкрыцця/абароны каманднага пункта.

Апошні раз у гэты раён верталёт прылятаў 3 лістапада 2022 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках