Што цяпер адбываецца на Крымскім мосце: апублікаваныя спадарожнікавыя здымкі
6- 3.02.2023, 16:41
- 13,924

Транспартная артэрыя мае асаблівую важнасць для акупантаў.
Чыгуначная частка Крымскага моста ўсё яшчэ не забяспечвае расейцам паўнавартасны трафік: там працягваюцца рамонтныя працы, аднак яны пакуль далёкія ад заканчэння. Праблема з функцыянаваннем гэтага лагістычнага шляху з'яўляецца адной з ключавых прычын абвастрэння баявых дзеянняў на Вуглядарскім накірунку, піша «Стопкор».
Новыя спадарожнікавыя здымкі Крымскага моста, датаваныя 2 лютага, апублікаваў у Twitter аналітык аддзела даследаванняў замежнай і абароннай палітыкі Амерыканскага інстытута прадпрымальніцтва (AEI) Брэдзі Афрык. Ён параўнаў іх з узорамі за кастрычнік 2022 года.
The Crimean bridge was struck almost four months ago and recent satellite imagery shows that efforts to repair the damage are ongoing.
— Brady Africk (@bradyafr) February 2, 2023
Over the past few months, workers have replaced the damaged bridge spans and laid new asphalt. pic.twitter.com/q3A7Mvq0HB
«Крымскі мост быў разбураны амаль чатыры месяцы таму, і нядаўнія спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што намаганні па ліквідацыі пашкоджанняў працягваюцца. За апошнія некалькі месяцаў працоўныя замянілі пашкоджаныя пралёты аўтамабільнага моста і паклалі новы асфальт», - заўважае даследнік.
На свежай выяве можна ўбачыць, што плывучы кран і рамонтная тэхніка зрушыліся ў бок чыгуначнай часткі моста. У сеціве таксама апублікавалі фатаграфіі і відэа, якія дэманструюць актыўнасць рамонтнікаў на шляхах. З іх відаць, што чыгунка на Крымскім мосце дагэтуль напоўніцу не працуе.
Has the Crimean bridge been hit again? pic.twitter.com/WFV79AK8rK
— Mathew 马骁 (@MathewMcOry) February 2, 2023
У той жа час менавіта чыгунка для расейцаў з'яўляецца ключавым шляхам вайсковага трафіку. Праблемы з аднаўленнем Крымскага моста з'яўляюцца адной з галоўных прычын цяперашняга абвастрэння баявых дзеянняў на Вуглядарскім кірунку - расейцы спрабуюць засцерагчы «наземны мост» паміж Данбасам і Крымам. Гэта падкрэсліў вайсковы аглядальнік, каардынатар групы «Інфармацыйнае супраціўленне» Канстанцін Машавец.
«Гэты раён важны як у тактычным, так і аператыўным стаўленні. Утрыманне гэтага раёна, скажам так, крыху «напружвае» лагістычныя шляхі ворага, якія пралягаюць уздоўж паўночнага ўзбярэжжа Азоўскага мора. На асобных адцінках і вузлах гэтага «калідора», дзякуючы ўтрыманню мяжы Вялікая Навасёлка - Вуглядар, УСУ маюць магчымасць «прабіваць» яго сваімі дальнабойнымі сродкамі паразы, што аб'ектыўна ўскладняе ворагу перамяшчэнне значных аб'ёмаў прадметаў МТА ў агульным кірунку з усходу на захад. Пакуль яны рамантуюць Керчанскі маставы пераход (асабліва яго чыгуначны адрэзак), гэтае пытанне для іх дастаткова вострае», - каментуе экспэрт.
Нагадаем, у лістападзе акупанты прывезлі на Крымскі мост новую канструкцыю, якая павінна замяніць разбураную частку пралёта. Аднак рамонтныя работы дагэтуль цалкам не скончаныя.