СБУ выкрыла агентаў ФСБ у Днепрапятроўскай вобласці
5- 3.02.2023, 17:19
- 6,308

Злачынцы збіралі звесткі аб месцах дыслакацыі ўкраінскага спецназа.
У Днепрапятроўскай вобласці контрвыведка Службы бяспекі Украіны нейтралізавала групу агентаў ФСБ. Злачынцы спрабавалі выявіць размяшчэнне заканспіраваных баз Сіл спецыяльных аперацый УСУ.
Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры СБУ.
Праваахоўнікі адзначылі, што затрыманыя збіралі выведзвесткі аб месцах дыслакацыі і перамяшчэння падраздзяленняў сіл абароны ў прыфрантавых раёнах усходу Украіны.
Зрэшты, яны спрабавалі выявіць размяшчэнне заканспіраваных баз Сіл спецыяльных аперацый УСУ, а таксама лакацыю інжынерных умацаванняў і навучальных цэнтраў украінскіх войскаў.
«Для гэтага варожыя памагатыя ўвесь час спрабавалі пашыраць уласную сетку інфарматараў, у тым ліку сярод украінскіх вайскоўцаў і вартавых парадку. Зламыснік фактычна знаходзіўся ў статусе варожага рэзідэнта і атрымаў задачу сфармаваць уласную агентурную сетку для правядзення выведвальна-падрыўной дзейнасці супраць Украіны. Пасля 24 лютага мінулага года вораг актывізаваў дзейнасць сваёй рэзідэнтуры ў зборы выведвальнай інфармацыі», - гаворыцца ў паведамленні.
У спецслужбе адзначылі, што ў выпадку захопу рэгіёна расейскія акупанты абяцалі сваім паслугачам кіроўныя «пасады» ў мясцовых акупацыйных адміністрацыях.
Супрацоўнікі СБУ паэтапна задакументавалі факты злачыннай дзейнасці варожых агентаў.
Падчас ператрусаў па месцах іх пражывання праваахоўнікі знайшлі агнястрэльную зброю з глушыцелямі; баявыя гранаты; патроны рознага калібру; сродкі сувязі для канспіратыўнай камунікацыі з прадстаўнікамі ФСБ.
У рамках крымінальнай справы, распачатай следчымі СБУ на падставе арт.111 Крымінальнага кодэкса Украіны (дзяржаўная здрада), разглядаецца пытанне аб паведамленні фігурантам аб падазрэнні і абранні меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.