29 сакавiка 2023, Серада, 23:02
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне ліквідавалі расейскага падпалкоўніка з Бураціі

13
Ва Украіне ліквідавалі расейскага падпалкоўніка з Бураціі

Дадому акупант адправіцца ў чорным пакеце.

Ва Украіне ліквідаваны чарговы захопнік з высокім афіцэрскім званнем - падпалкоўнік узброеных сіл РФ Андрэй Барысавіч Кокшын 1980 года нараджэння з Улан-Удэ (Бурація). Пра гэта паведаміў украінскі патрыёт з акупаванага Данецка Necro Mancer.

Блогер рэгулярна адсочвае афіцыйныя некралогі, якія размяшчаюцца ў рашысцкіх сродках масавай інфармацыі, сацыяльных сетках і ведамасных рэсурсах.

Цікава, што Андрэй Кокшын уважаецца за ваеннага злачынцу ў базе «Міратворца», які з самага пачатку браў удзел у шырокамаштабным уварванні ва Украіну тады яшчэ ў званні маёра.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».