28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыгожын у роспачы запрашае жаўнераў NATO ў ПВК «Вагнера»

10
Прыгожын у роспачы запрашае жаўнераў NATO ў ПВК «Вагнера»
ЯЎГЕН ПРЫГОЖЫН

Экспэртка патлумачыла, як скончыцца гісторыя наймітаў «кухара Пуціна».

Уладальнік прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнера» Яўген Прыгожын цяпер апынуўся ў цяжкай сітуацыі. У яго сканчаюцца «зэкі»-добраахвотнікі для адпраўкі на вайну супраць Украіны.

Таму «кухар Пуціна» звяртаецца да іншых метадаў, спрабуючы знайсці яшчэ спосабы папаўняць шэрагі сваёй ПВК. І адным з такіх метадаў стаў дзіўны зварот да жаўнераў NATO, якіх Прыгожын заклікаў прыязджаць у Расею і станавіцца вагнераўцамі. Аднак такія звароты могуць быць таксама спробай проста ўтрымацца ў медыйнай прасторы, расказала расейскі палітычны аналітык Вольга Курносава ў інтэрв'ю ТСН.

«Цяпер сітуацыя ў Прыгожына вельмі цяжкая і з вайсковага пункту гледжання, бо зняволеныя заканчваюцца. Адпаведна, незразумела, адкуль ім браць новых добраахвотнікаў - ці то з Афрыкі везці, ці то з Сірыі. Каго браць у Расеі - яны не разумеюць. Таму даводзіцца нешта такое рабіць, каб не сыходзіць з медыйнай прасторы», – адзначае Курносава.

Яна патлумачыла, што Прыгожын імкнецца з усіх сіл быць на слыху. Бо калі ён і яго ПВК «Вагнера» знікнуць з медыйнай прасторы, то фактычна скончыцца і гісторыя гэтай ПВК.

Нагадаем, ПВК «Вагнера» раней выпусціла відэа, у якім заклікае жаўнераў NATO ўступаць у свае шэрагі. У роліку цынічна вінавацяць «ва ўсіх грахах свету» Злучаныя Штаты Амерыкі і адзначаюць, што нібыта цяпер «з ЗША змагаецца толькі адна краіна - Расея».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках