23 сакавiка 2023, Чацвер, 20:23
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілы абароны Украіны знішчылі «стугнамі» дзве БМП і грузавік расейцаў

2
Сілы абароны Украіны знішчылі «стугнамі» дзве БМП і грузавік расейцаў

Відэафакт.

Байцы 46-й асобнай аэрамабільнай брыгады Дэсантна-штурмавых войскаў Узброеных сілаў Украіны з супрацьтанкавага ракетнага комплексу «Стугна» патрапілі ў грузавік з боепрыпасамі расейскіх акупантаў. Ад пажару пацярпела і баявая машына пяхоты, якая знаходзілася побач.

Пра гэта падраздзяленне паведаміла ў сваім Тэлеграм-канале, апублікаваўшы адпаведнае відэа, знятае з манітора аператара ПТРК. 46-я брыгада ваюе ў раёне Салядара.

У сваю чаргу ваяры атрада спецыяльнага прызначэння «Амега М2» Нацыянальнай гвардыі Украіны супрацьтанкавай кіраванай ракетай «Стугна» ў Данецкай вобласці знішчылі варожую БМП-3.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».