20 красавiка 2024, Субота, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча ў лютым хоча больш чым удвая скараціць імпарт нафты з РФ

2
Польшча ў лютым хоча больш чым удвая скараціць імпарт нафты з РФ

Варшава згортвае стасункі з Масквой.

Пастаўкі расейскай нафты ў Польшчу па нафтаправодзе «Дружба» ў гэтым месяцы скароцяцца больш чым удвая, паколькі Варшава згортвае стасункі з Масквой.

Пра гэта паведамляе a target="_blank" href=https://www.bloomberg.com/news/articles/2023-02-03/poland-set-to-more-than-halve-russian-oil-imports-this-month>Bloomberg.

Плынь плануецца на ўзроўні блізу 220000 тонаў у лютым – блізу 58000 бараляў на дзень. У студзені гэтая плынь дасягала 500000 тонаў. Падзенне звязанае з тым, што польскі дзяржаўны нафтаперапрацоўчы завод PKN Orlen SA пастанавіў не прадаўжаць кантракт з расейскім нафтавым гігантам ПАТ «Раснафта», які прайшоў у мінулым месяцы. Іншы кантракт з ПАТ «Татнафта» застаецца ў сіле.

У той час як на расейскія трубаправоды не распаўсюджваецца забарона на імпарт Еўрапейскага Звязу, якая пачала дзеянне 5 снежня, Польшча і Нямеччына паабяцалі спыніць набыццё ў Расеі да канца 2022 года на знак асуджэння расейскага ўварвання ва Украіну.

Польскія афіцыйныя асобы зазначаюць, што краіне могуць спатрэбіцца санкцыі ЕЗ, каб спыніць імпарт па трубаправодзе.

Асобна Orlen паведаміў Bloomberg, што 90% нафты, якую яна перапрацоўвае на сваіх нафтаперапрацоўчых заводах, цяпер будуць паступаць не з Расеі, а ад іншых пастаўшчыкоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках