25 красавiка 2024, Чацвер, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маёмасць кампаніі «Трайпл» апальнага бізнэсмэна Чыжа прадаўжаюць распрадаваць

5
Маёмасць кампаніі «Трайпл» апальнага бізнэсмэна Чыжа прадаўжаюць распрадаваць

На таргі выстаўлены офіс у цэнтры Менска.

Нерухомасць кампаніі «Трайпл» апальнага бізнэсмэна Юрыя Чыжа, якая знаходзіцца ў стадыі банкруцтва, прадаўжаюць спрабаваць прадаць з аўкцыёну. Акрамя элітнага Evo welness club, пра які мы пісалі на днях, на гандаль выстаўленае і офіснае памяшканне з гаражом і складамі ў гістарычным доме ў цэнтры Менска.

Аб'ект знаходзіцца па адрасе вул. Ракаўская, 19а – гэты будынак прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. У складзе лота – офіснае памяшканне плошчай 1347 кв. м, два невялікія склады і падземны гараж-стаянка плошчай 392 «квадраты». Уся гэтая маёмасць знаходзіцца ў закладзе ў ЗГБ-банка.

Памяшканні ўжо спрабавалі прадаць 5 студзеня, але пакупніка не знайшлося. Пасля гэтага кошт знізілі на 10%, цяпер ён складае 4 млн 676 тыс. рублёў. Новы аўкцыён адбудзецца 15 лютага.

Нагадаем, уладальніка групы кампаній «Трайпл» Юрыя Чыжа цяпер судзяць у Менску паводле артыкулаў аб махлярстве і адмыванні грошай. Працэс праходзіць у закрытым рэжыме.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках