ЗША абвясцілі аб пакеце вайсковай дапамогі Украіне
16- 3.02.2023, 20:26
- 21,314

Што ў яго ўвайшло.
У Міністэрстве абароны ЗША ў пятніцу, 3 лютага, абвясцілі аб новым пакеце вайсковай дапамогі Украіне на 2,175 млрд даляраў, які ўключае дзве сістэмы СПА Hawk і высокадакладныя ракеты. Пра гэта паведамляе Bloomberg.
Журналіст «Голасу Амэрыкі» Астап Ярыш апублікаваў поўны спіс узбраення ў новым пакеце дапамогі:
дадатковыя боепрыпасы для РСЗА HіMARS;
дадатковыя 155-мм артылерыйскія набоі;
дадатковыя 120-мм мінамётныя набоі;
190 кулямётаў з цеплавізійнымі прыцэламі для барацьбы з дронамі;
181 панцырную машыну з супрацьміннай абаронай (MRAP);
250 сістэм Javelin;
2 тысячы супрацьтанкавых ракет;
супрацьпяхотныя міны Claymore;
зімовы рыштунак і гэтак далей;
два комплексы СПА HAWK;
зенітная зброя і баявыя прыпасы;
абсталяванне для інтэграцыі заходніх радараў, ракет і СПА ва ўкраінскую сістэму СПА;
абсталяванне для падтрымкі ўкраінскай сістэмы СПА;
сродкі для барацьбы з дронамі;
чатыры радары;
20 радараў для абароны ад мінамётных абстрэлаў, запасныя часткі для іншых радараў;
беспілотнікі Puma;
высокадакладныя ракеты;
медыкаменты;
абсталяванне для абароненых камунікацый і гэтак далей.