Краіны ЕС і G7 уводзяць граніцу цаны расейскіх нафтапрадуктаў
2- 3.02.2023, 21:29
- 6,980

Аб гэтым паведаміла прэзідэнтка Еўракамісіі.
ЕЗ і G7 уводзяць цэнавую граніцу на расейскія нафтапрадукты.
Пра гэта паведаміла прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, піша «Еўрапейская праўда».
Яна адзначыла, што ў нядзелю ўвойдзе ў дзеянне забарона ЕЗ на імпарт расейскіх нафтапрадуктаў.
"Разам з "Вялікай сямёркай" мы ўстанаўляем гранічную цану гэтых прадуктаў, скарачаючы даходы Расеі і забяспечваючы стабільнасць сусветных энэргетычных рынкаў", - адзначыла яна.
Раней у пятніцу швэдскае старшынства ў Радзе ЕЗ паведаміла, што сталыя прадстаўнікі краін Еўразвязу ўзгаднілі граніцу цаны расейскіх нафтапрадуктаў.
«Амбасадары ЕЗ сёння ўхвалілі гранічную цану нафтапрадуктаў перад канчатковым прыняццем Радай ЕЗ. Важнае пагадненне ў рамках далейшага адказу ЕЗ і партнёраў на расейскую агрэсію супраць Украіны», - гаворыцца ў паведамленні старшынства ў Twitter.
Рэдактар у пытаннях Еўропы «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк удакладніў, што краіны ЭЗ дамовіліся аб граніцы цаны $100 расейскага дызельнага паліва і $45 розных аліў.
Таксама, паводле ягонай інфармацыі, краіны-сябры далі пісьмовае абавязанне аб пераглядзе гранічнай цаны сырой расейскай нафты ў сакавіку. Цяпер цана складае $60.
5 снежня ўвайшла ў дзеянне пастанова Рады ЕЗ аб ліміце цаны расейскай нафты і забароне марскога транспартавання расейскай нафты ў трэція краіны, пасля чаго сумы даходу Расеі ад продажу нафты пачалі падаць.