19 красавiка 2024, Пятніца, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўзляцеў самалёт-наводчык А-50У: па ўсёй Украіне абвешчаная паветраная трывога

14
У Беларусі ўзляцеў самалёт-наводчык А-50У: па ўсёй Украіне абвешчаная паветраная трывога

Расейская авіяцыя ўзнялася ў неба з аэрадрома Мачулішчы пад Менскам.

Ва Украіне раніцай 4 лютага абвясцілі маштабную паветраную трывогу. Над Беларуссю зноў фіксуюць актыўнасць расейскай авіяцыі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на звесткі маніторынгавых груп

А 09:30-09:40 з аэрадрома Мачулішчы ўзляцеў самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50У ВКС РФ. Пры гэтым пакуль незразумела, ці былі падняты ў паветра знішчальнікі суправаджэння МіГ-31К.

Мапа трывог ва Украіне зараз выглядае наступным чынам:

Нагадаем, учора ў Беларусі ўпершыню з лістапада мінулага года заўважылі актыўнасць авіяцыі ў раёне «Пляцоўкі 400. Купал» пад Менскам, дзе можа знаходзіцца камандны цэнтр беларускай групоўкі УС РФ.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках