24 красавiка 2024, Серада, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маштабны пажар пад Белгарадам дагэтуль не патушаны

6
Маштабны пажар пад Белгарадам дагэтуль не патушаны

Расейскія ўлады абвясцілі пра «бестэрміновыя ўзроўні пагрозы».

У Белгарадскай вобласці Расеі ў ноч на 4 лютага адбыўся выбух на заводзе, у выніку чаго ўспыхнуў маштабны пажар. Пажар у Барысаўцы не могуць патушыць дагэтуль і пасля выбуху аб'явілі бестэрміновы «жоўты» ўзровень тэрарыстычнай пагрозы.

Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што пажар аб'екта ў Барысаўцы лакалізаваны, паведамляе «24 канал». На раніцу 4 лютага ягоная ліквідацыя ўсё яшчэ працягвалася. Пры гэтым варта адзначыць, што выбух адбыўся пасля 1 гадзіны ночы.

Гладкоў паведаміў, што «ніхто ў выніку пажару не пацярпеў», бо супрацоўнікі прадпрыемства былі эвакуяваныя. Пры гэтым губернатар прызнаў, што выбух нанёс сур'ёзную шкоду.

Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў заявіў, што пасля выбуху ёсць неабходнасць працягу ўвядзення «жоўтага» ўзроўню тэрарыстычнай небяспекі.

Ён паведаміў, што з 4 лютага ўзровень тэрарыстычнай пагрозы ў Белгарадскай вобласці будзе бестэрміновым. Гладкоў нагадаў, што такое права надаў Уладзімір Пуцін.

«І я змушаны ім скарыстацца. Як толькі сітуацыя палепшыцца, ведама, будзем здымаць абмежавальныя захады. Цяпер галоўнае - гэта бяспека жыхароў Белгарадскай вобласці», - сказаў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках