25 красавiка 2024, Чацвер, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус выйграў больш за $3 мільёны на прэстыжным турніры па покеры

7
Беларус выйграў больш за $3 мільёны на прэстыжным турніры па покеры

Мянчук пачаў гуляць яшчэ падчас вучобы ў БДУІР.

Беларус Аляксандр Шылко выйграў турнір PokerStars па безлімітным холдэме з агульным прызавым фондам амаль у 25 млн даляраў. Пра гэта 3 лютага паведаміла выданне PokerNews.

За галоўны прыз змагаліся 1014 удзельнікаў. Наймацнейшым з іх стаў 26-гадовы мянчук Аляксандр Шылко. Ён здабыў 3,1 млн даляраў і галоўны трафей турніру. Другое месца заняў немец Макс Мензель (2,8 млн даляраў), «бронза» дасталася бразільцу Філіпу Піццары (2,5 млн даляраў).

«Шчыра кажучы, я не зведваю столькі [шмат] эмоцый, таму што вельмі хацеў выйграць і быў занадта засяроджаны», - сказаў Шылко PokerNews у інтэрв'ю пераможцы.

Мянчук Аляксандр Шылко пачаў гуляць у покер у 20 гадоў падчас вучобы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках