28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі выкрылі даносчыка з Дэпартамента аховы МУС

11
У Беларусі выкрылі даносчыка з Дэпартамента аховы МУС

Ён даносіў пра бел-чырвона-белыя сцягі каля СТА.

Беларускія кібер-партызаны апублікавалі новы «зліў» пра даносчыка ў шэрагах МУС Беларусі.

«Вернемся да тэмы даносчыкаў. Дагэтуль у злівах мы незаслужана абміналі іх увагай. Але час усім пазнаёміцца з тымі, хто тэлефануе ў 102 са скаргамі на «злачынствы» ў выглядзе стужачак, сцягоў ці размоваў на лавачцы.

Сёння пачуеце гісторыю пра данос аб «злачынстве», якое ні ў адной нармальнай краіне не лічыцца парушэннем закона, - фірмовы лагатып «не тых» колераў.

Даносчык - Дзяніс Шукіс, службоўца Дэпартамента аховы МУС - патэлефанаваў у 102 са скаргай на «бчб каля СТА». Разбірацца ў справе бярэцца Удодаў, які на загад Казлова збіраецца распачынаць матэрыял на супрацоўнікаў СТА, бо ў іх назва напісаная на чырвона-белым фоне. Аўдыёзапіс зроблены 2 ліпеня 2021 года», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках