29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: У візіту ў ААЭ была закрытая частка, звязаная з асабістымі справамі Лукашэнкі

23
Экспэрт: У візіту ў ААЭ была закрытая частка, звязаная з асабістымі справамі Лукашэнкі

Дыктатар усё ж рыхтуецца да ўцёкаў з Беларусі.

Лукашэнка больш за 10 дзён адсутнічаў у Беларусі.

25 студзеня самалёт з ім на борце прызямліўся ў ААЭ. Пасля пяці дзён цішыні дыктатар пераляцеў у Зімбабвэ.

2 лютага самалёт Лукашэнкі нечакана вярнуўся не ў Менск, а зноў у Абу-Дабі. Там ён правёў сустрэчу з прэзідэнтам ААЭ Мухамедам Бен Заідам аль-Нахаянам. Пра канкрэтныя дамоўленасці не паведамлялася.

Дырэктар інстытута «Палітычная сфера» і доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч у каментары udf адзначыў, што візіт у ААЭ меў закрытую частку, звязаную з асабістымі справамі Лукашэнкі.

«Эміраты з'яўляюцца дастаткова важным фінансавым партнёрам Менска. Ёсць інфармацыя, што там захоўваюць свае сродкі шмат людзей, блізкіх да Лукашэнкі. І сама дзяржава можа выкарыстоўваць фінансавыя кампаніі ААЭ для сваіх аперацый», - сказаў Казакевіч.

Ён дадаў:

«Але ўсё гэта, ведама, не тлумачыць, чаму Лукашэнка знаходзіўся ў Эміратах так доўга. Можна меркаваць, што візіт у ААЭ меў закрытую частку, звязаную з асабістымі справамі Лукашэнкі».

Як паведамляў сайт Сharter97.org, з'явілася інфармацыя аб тым, што Лукашэнка атрымаў сігнал, што актывы ягонай «сям'і» ў ААЭ знаходзяцца пад пагрозай. СМІ апублікавалі фота дыктатара, на якім ён з ліслівым тварам выкладае свае просьбы прэзідэнту ААЭ. Незалежныя экспэрты мяркуюць, што Лукашэнка шукае «запасны аэрадром» на выпадак уцёкаў з Беларусі.

Беларускі палітолаг Зміцер Балкунец абнародаваў новыя падрабязнасці раптоўнага візіту Лукашэнкі ў ААЭ. Выявілася, што Беларусь нечакана пакінула ўся сям'я дыктатара.

«Уся сям'я Лукашэнкі пакінула Беларусь. Такое здараецца вельмі рэдка.

Адзін з самалётаў вылецеў учора з Абу-Дабі ў Сочы. Паведамляюць, што на борце мог знаходзіцца Дзмітрый Лукашэнка ці нехта са сваякоў», — паведаміў палітолаг.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках