19 красавiка 2024, Пятніца, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Телеграм-канал, где публикуют «покаянные» видео c белорусами, случайно выдал своих админов

23
Телеграм-канал, где публикуют «покаянные» видео c белорусами, случайно выдал своих админов

Стали известны фамилии лукашистов, занимающихся «грязной работой».

Тэлеграм-канал, дзе публікуюць «пакаянныя» відэа з беларусамі, выпадкова выдаў сваіх адмінаў

Сталі вядомыя прозвішчы лукашыстаў, якія займаюцца «бруднай працай».

Тэлеграм-канал «Адваротны бок», дзе ў абразлівай форме публікуюць інфармацыю пра рэпрэсаваных беларусаў і іх «пакаянныя» відэа, курыруе Упраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, піша «Наша Ніва» са спасылкай на спіс адміністратараў рэсурсу, які выпадкова апублікавалі ў Сеціве.

Канал, як і іншыя падобныя, не толькі парушае прэзумпцыю невінаватасці, але і распальвае варожасць па прыкметах палітычных поглядаў, нацыянальнай прыналежнасці, прыніжае нацыянальныя пачуцці беларусаў.

Дакумент са спісам вядучых канала выпадкова выклаў туды нехта з адміністратараў.

Выявілася, што структура, якая адказвае за вядзенне канала, — гэта Упраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей (УІГС) Міністэрства ўнутраных спраў. Падраздзяленне, якое за гэта адказвае, мае рускамоўную абрэвіятуру ОРИКС. Гэта новае падраздзяленне, назва, хутчэй за ўсё, расшыфроўваецца як аддзел працы ў інфармацыйна-камунікацыйнай сферы ці аддзяленне працы ў інтэрнэце і камунікацыйнай сферы.

Графік дзяжурстваў на канале склаў падпалкоўнік Сяргей Іванавіч Басько. Ён даўно працуе ў міліцыі: быў аўтарам сайта МУС, прадстаўніком УУС Менскай вобласці, а потым пайшоў на павышэнне і загадвае цэлым аддзелам ва УІГС.

Падчас пратэстаў у горадзе Жодзіна Басько выдаваў сябе спачатку за пратэстоўца, а пасля за аператара незалежных СМІ і таемна здымаў удзельнікаў пратэстаў.

Басько – старшы інспектар у асобых даручэннях. Але дакумент павінен падпісваць начальнік падраздзялення. Хто ж тады кіруе ОРИКС? Дакумент, які адміны міліцэйскага канала выпадкова злілі, быў створаны ў траўні 2021 года карыстальнікам «Саша». У спісе дзяжурстваў ёсць Аляксандр Марчанка. Яго графа пустая - магчыма, ён у адпачынку. Можна меркаваць, што ён і ёсць начальнік аддзела.

Марчанка скончыў Акадэмію МУС. Працаваў у прэс-цэнтры транспартнай міліцыі, УІГС МУС, потым у прэс-цэнтры Мінаблвыканкама. «Выканаўчы. Дадуць загад - будзе выконваць», - кажуць пра яго.

У канале, за які адказвае ОРИКС, апроч крымінальных навін выкладваюць відэа з затрыманымі за палітыку і выкарыстоўваюць адпаведную лексіку. Беларускі нацыянальны сцяг там называюць «анучай», Калеснікаву - «алкагалічкай». У шматлікіх палітычных допісах можна знайсці элементы распальвання нацыянальнай ці сацыяльнай варожасці ці зневажэнне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.

Канал «Зваротны бок», як вынікае з графіка дзяжурстваў, вядзе толькі гэтае падраздзяленне, бо толькі яго супрацоўнікі дзяжураць у выходныя.

А вось маніторынгам недзяржаўных медыя (літара «М» у графіцы) займаюцца розныя аддзелы. Кожны дзень (у тым ліку ў выходныя) вылучаецца спецыяльны чалавек, які чытае анлайн-СМІ і тэлеграм-каналы па спісе: «Наша Ніва», «Зеркала», «Нехта» і г.д.

Аналагічныя падраздзяленні, якія займаюцца маніторынгам медыя, магчыма, ёсць і ў Міністэрстве абароны, і ў адміністрацыі Лукашэнкі.

Сам канал быў створаны ў кастрычніку 2020 года, але меў іншы юзэрнейм - propolice_by. Перайменаваўся ён у лютым 2022-га.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках