25 красавiка 2024, Чацвер, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Defense Express: Стала вядома, чым Пуцін «расплаціўся» з Лукашэнкам за вайсковыя паслугі

11
Defense Express: Стала вядома, чым Пуцін «расплаціўся» з Лукашэнкам за вайсковыя паслугі

Крэмль можа мець дзве мэты.

Як паведамляў сайт Charter97.org, Расея перадала Беларусі ў «самастойную эксплуатацыю» дывізіён АТРК «Іскандэр» з камплектам ракет на 500 км.

Акупанты, уважае экспэрт Defense Express Іван Кірычэўскі, перадалі, насуперак афіцыйным заявам, толькі 4 машыны з пускавымі ўстаноўкамі з тых, што РФ загнала ў Беларусь яшчэ ў лютым 2022 года.

У тэорыі Крэмль можа мець дзве мэты, адзначыў экспэрт.

«Першая - паказаць Захаду ўласна тую самую «эскалацыю», якой баяцца нашы партнёры ў гісторыі з перадачай заходніх самалётаў. Другая - стварыць дадатковую напругу для нашай выведкі і СПА, куды ж без гэтага. А так заадно і Лукашэнка атрымаў сваю «плату» за «паслугі» з прадастаўленнем палігонаў для падрыхтоўкі «мобікаў» і перадачай расейцам набояў і іншай вайсковай маёмасці», - напісаў ён.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках