25 красавiка 2024, Чацвер, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія пабудавала 36 кіламетраў загароды на мяжы з Беларуссю

3
Латвія пабудавала 36 кіламетраў загароды на мяжы з Беларуссю

Узвядзенне агароджаў плануюць паскорыць у пяць разоў.

У рамках першай чаргі будаўнічых работ на латвійска-беларускай граніцы са жніўня 2022 года да канца студзеня гэтага года пабудавана 36,1 км сталай агароджы.

Пра гэта паведаміў партал Delfi.

Адзначаецца, што ААТ «Latvijas valsts meži» высекла дрэвы на адцінку працягласцю блізу 82 км з прадугледжаных у рамках першай чаргі 85,8 км. Агулам цяпер будаўнічыя работы вядуцца на 75 з 82 км мяжы, вычышчанай ад дрэў.

Вядома, што да канца студзеня гэтага года пабудавана 36,1 км сталай агароджы ў межах першай чаргі будаўнічых работ на латвійска-беларускай граніцы. Будаўніцтва загароды павінна паскорыцца ў пяць разоў - да 1 км за дзень.

Увогуле Латвія плануе пабудаваць агароджу на мяжы з Беларуссю працягласцю 173 км. Першы адрэзак будзе скончаны да вясны гэтага года, а другі - да вясны 2024 года. Будаўніцтва першых дзявяці прыярытэтных адрэзкаў сталай загароды каштуе 53 570 000 еўраў.

Будаўніцтва наступных шасці адцінкаў інфраструктуры ў рамках другой чаргі таксама атрымала «Citrus Solutions», а адзін адрэзак пабудуе ТАА «VIA». Выдаткі на рэалізацыю другой чаргі складуць 38 700 000 еўраў.

Міграцыйны крызіс на граніцах Беларусі з Польшчай і Літвой узнік у другой палове 2021 года. Мігранты з краін Блізкага Усходу і Афрыкі прыляталі ў Беларусь, каб нелегальна перайсці ў Еўразвяз. Польскія і літоўскія памежнікі неаднаразова сведчылі, што беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам перайсці мяжу. Дзеянні беларускіх уладаў на Захадзе расцанілі як форму гібрыднай вайны.

У выніку Польшча, а за ёю Літва ўзвялі бар'ер на мяжы з Беларуссю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках