19 красавiка 2024, Пятніца, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска даверылася псэўдаміліцыянту і пазбавілася 10 тысяч рублёў

16
Беларуска даверылася псэўдаміліцыянту і пазбавілася 10 тысяч рублёў

Выкладчыца каледжа паверыла незнаёмцу.

У Бабруйску 51-гадовая выкладчыца каледжа, прыняўшы выклік у вайберы ад невядомага, паверыла, што размаўляе з міліцыянерам.

Пацярпелая, як выявілася, ведала аб метадах дзейнасці кібэрмахляроў, але ўсё адно стала іхняй ахвярай.

Ашуканец нібы перасцерагаў жанчыну аб узяцці кімсьці на ейнае імя крэдыту. Каб не дапусціць гэтага, упрасіў выкладчыцу ўзяць на сябе такое ж фінансавае абавязанне. Пасля гэтага з карткавага рахунку жанчыны знікла 10 тысяч беларускіх рублёў, паведамілі ў МУС.

Нагадваем: калі паступіў выклік усякага зместу, у якім высвятляецца, што неабходна ўзць крэдыт, даць рэквізіты банкавых картак, перадаць усякую інфармацыю, якая паступае з фінансавай установы ў паведамленні, рабіць гэта ні ў якім разе нельга.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках