24 красавiка 2024, Серада, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскае камандаванне хавае ліквідацыю дзясяткаў «мобікаў» у Новай Кахоўцы

2
Расейскае камандаванне хавае ліквідацыю дзясяткаў «мобікаў» у Новай Кахоўцы

Сваякі акупантаў не могуць дамагчыся праўды ад вайсковых камісарыятаў.

У Расеі ўспомнілі аб некалькіх дзясятках мабілізаваных, якія былі зліквідаваныя УСУ яшчэ 24 кастрычніка ў Новай Кахоўцы. Сцвярджаецца, што ўвосень у дзяржаве-акупанце заяўлялі пра 20 загінулых, успомніўшы іхнія імёны. Пра гэта паведамляе Дыялог.UA.

У вайсковым камісарыяце сваякам зліквідаваных расейскіх агрэсаў падалі частковую інфармацыю. Акупанты нібыта ехалі калонай у кірунку Кахоўскай ГЭС, калі іхні транспарт накрыла ўкраінская артылерыя. Сем'і акупантаў сцвярджаюць, што камандаванне хавае драбніцы здарэння і рэальную колькасць загінулых.

«Прабачце, так выйшла», - успомніла адна з расеек, якія страцілі сына-акупанта, адказ вайсковага камісара.

Расейскія мэдыі сцвярджаюць, што ім выпала звязацца з вайскоўцам, які выжыў. Са слоў акупанта, 24 кастрычніка ў некалькіх КамАЗах ехала блізу 90 чалавек. Цяжкавікі рухаліся з хуткасцю 35-40 км/г і рэгулярна спыняліся, таму ўдар артылерыі УСУ меў такія наступствы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках