29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі вайсковец пра атаку з Беларусі: Не дойдуць нават да жытомірскай трасы

3
Украінскі вайсковец пра атаку з Беларусі: Не дойдуць нават да жытомірскай трасы

Акупанты могуць учыняць правакацыі на поўначы Украіны.

Калі дзяржава-агрэсар Расея ўсё ж наважыць кінуць частку сваіх войскаў у наступ на Украіну з Беларусі, украінскай дзяржаве гэта нават можа быць выгадна. Такую невялікую групоўку, якая можа пайсці ў атаку з тэрыторыі РБ, будзе лёгка зліквідаваць.

Пра гэта расказаў вайсковец УСУ, лідэр арганізацыі С14 Яўген Карась у інтэрвію Главреду. Ён зазначае, што акупанты наўрад будуць наступаць з Беларусі, таксама найменш імаверным кірункам для наступу з'яўляецца Сумская вобласць.

«Адкуль расейцы будуць рабіць наступ? Усё паказвае на тое, што гэта на дадзены момант не будзе ні Сумская вобласць, ні Беларусь. Магчыма, на пачатак сакавіка сітуацыя зменіцца, бо расейцы маюць яшчэ месяц на перакідванне войскаў. Цяпер пад Сумшчынай блізу 9 тысяч мабілізаваных без дастатковай тэхнікі, гэта ўвогуле ні пра што», – кажа Карась.

У Беларусі таксама няма баявых парадкаў, адзначае вайковец УСУ. Беларусь цяпер мае пяць батальённа-тактычных груп беларускага войска, аднак, мабыць, яны не будуць ваяваць. Калі ж нават будуць удзельнічаць у баях, то гэта ўсё адно мізэрная колькасць.

«12 тысяч мабілізаваных на палігонах і 5 БТГр - гэта нішто, яны нават да жытомірскай трасы не дойдуць. Больш за тое, яны нясуць такія страты, што нам гэта будзе нават выгадна», - падкрэсліў Карась.

Аднак не варта выключаць варыянт, што акупанты могуць учыняць правакацыі на паўночным кірунку. Яны могуць ладзіць абстрэлы, каб узмацніць паніку ва Украіне.

«Расейцам дастаткова, каб адна іх рота пайшла на забой. Уявіце сабе – рота “крымінальнікаў” пабегла на бурштынавыя палі Ровеншчыны. Іх усіх забілі, у той жа час іхнія мінамёты пачалі кудысьці страляць, паляцела адна ракета, напрыклад, з Ковеля. У нас тут пойдзе інфармацыйна-псіхалагічная аперацыя наступу, хаця напраўду мы адну роту закапаем на балотах, і гэта нічым не закончыцца», – кажа вайсковец.

Малаімаверны таксама наступ з поўдня, бо расейцы маюць лагістычныя праблемы з баявымі прыпасамі з Крыма, якімі яны не могуць рызыкаваць.

Адкуль можа пачацца новы маштабны наступ РФ

Найбольш імаверным кірункам новага наступу можа стаць Данбас, мяркуе вайсковец УСУ. На Данбасе ёсць артылерыя, лагістычныя сувязі. У той жа час узмацненне ваенных дзеянняў менавіта там дазволіць Крамлю абгрунтаваць памяншэнне ў сто разоў мэт так званай «спецаперацыі».

«Таму там будзе абвастрэнне - расейцы будуць спрабаваць ісці з боку Бахмута на Гадзін Яр. Уласна, яны ўжо цяпер так робяць, бо на Бахмут ісці расейцы баяцца, таму яго абыходзяць і будуць спрабаваць перацяць трасу. Таксама будуць спрабаваць стварыць праблемы ў Аўдзееўцы, Мар'інцы, Северску паціху прасоўвацца», - адзначае вайсковец.

Аднак Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны ўсё гэта разумее, таму не факт, што расейцы здалеюць дамагчыся хоць нейкіх поспехаў. Карась выказаў меркаванне, што Украіне нават можа здалець сарваць план РФ што да новага наступу.

«Нам таксама цяжка, усё не выглядае так ружова, гэта ўсе выдатна разумеюць, але нават пры гэтых умовах Генеральны штаб УСУ прымудраўся праводзіць аперацыі, якія здзіўлялі супраціўніка. Таму і цяпер мы можам вычварыць нешта такое, што сарве расейскі наступ недзе напалову», – кажа вайсковец.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках