20 красавiка 2024, Субота, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Луганскай вобласці ўзбунтаваліся 600 мабілізаваных з РФ

10
У Луганскай вобласці ўзбунтаваліся 600 мабілізаваных з РФ

Пасля адмовы ваяваць іх вярнулі на тэрыторыю Расеі.

Расейскія «мобікі» адмаўляюцца ўдзельнічаць у баявых дзеяннях. Пасля бунтаў частку з іх вяртаюць на тэрыторыю РФ.

Як адзначаецца ў ранішняй справаздачы Генеральнага штаба УСУ, пакуль толькі з тэрыторыі Луганскай вобласці ў Расею вярнулі да 600 мабілізаваных.

Адзначаюцца выпадкі адмоваў удзельнічаць у баявых дзеяннях мабілізаванымі расейскімі вайскоўцамі. На 3 лютага з Луганскай вобласці на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі вернутыя да 600 чалавек названай катэгорыі, - гаворыцца ў паведамленні.

Бунты расейскіх «мобікаў»

Большасць мабілізаваных з Расеі разумеюць, што іх функцыя ва Украіне - станавіцца гарматным мясам. Таму ўжо за некалькі дзён на фронце яны ладзяць бунты і спрабуюць усімі сіламі вярнуцца дадому.

Нядаўна «мобікі» з Новасібірскай вобласці РФ папрасілі вярнуць іх дадому праз цяжкую сітуацыю ў зоне баявых дзеянняў. Мабілізаваныя заявілі, што пасля прыезду на фронт яны месяцамі сядзяць у акопах і проста чакаюць прылёту.

Пасля стала вядома, што расейскіх «мобікаў», якія ваявалі на Сватаўскім кірунку, прымушаюць падпісаць кантракт. Камандаванне морыць іх голадам, пасяліла пад адкрытым небам і пагражае крымінальнымі справамі.

Пасля СМІ паведамілі, што вялікая колькасць мабілізаваных адступіла са сваіх пазіцый на фронце на загад камандзіра. Цяпер іх хочуць абвінаваціць у дэзерцірстве. Акупанты напісалі ліст Пуціну.

Некаторыя «мобікі» не вытрымліваюць суровых рэалій вайны, таму ўцякаюць дадому са зброяй. Нядаўна з-пад Сватава ў РФ уцяклі 8 дэзерціраў з кулямётамі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках