28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рагозін спалохаўся ракет GLSDB у арсенале УСУ

12
Рагозін спалохаўся ракет GLSDB у арсенале УСУ

Дальнабойныя набоі практычна немагчыма выявіць.

У Расеі напалоханыя праз перадачу Украіне бомбаў малога дыяметра наземнага старту GLSDB. Пасля заявы ЗША аб пастаўках новай зброі для УСУ сын экс-кіраўніка «Раскосмасу» Аляксей Рагозін заявіў, што GLSDB здольныя разарваць «чырвоныя лініі» РФ.

У сваім Telegram-канале Аляксей Рагозін заявіў, што GLSDB - зброя масавага паражэння.

Прадстаўнік краіны-акупанткі не можа знайсці, што супрацьпаставіць моцным бакам амерыканскіх бомбаў. Па-першае, УСУ могуць праводзіць залпавы пуск новых бомб.

Па-другое, амерыканская зброя здольная паражаць цэлі на адлегласці да 150 км.

Па-трэцяе, бомба, якая ляціць у сваю мішэнь, уяўляе сабой «халоднае цела», якое «немагчыма выявіць» оптыка-электроннымі сістэмамі.

Сын экс-кіраўніка «Раскосмасу» звярнуў увагу на тое, што GLSDB каштуюць нядорага ў параўнанні з іншымі бомбамі і ракетамі. Адзінка GLSDB - 40 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках