28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Мінабароны Украіны замест Рэзнікава ўзначаліць вайсковец

36
СМІ: Мінабароны Украіны замест Рэзнікава ўзначаліць вайсковец
Аляксей Рэзнікаў

Названая найбольш імаверная кандыдатура.

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў, магчыма, сыдзе ў адстаўку, а пасаду кіраўніка абароннага міністэрства, напэўна, зойме начальнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Кірыла Буданаў.

Пра гэта 5 лютага, спасылаючыся на крыніцы ва ўрадзе і ўзброеных установах, паведаміла "Украінская праўда".

Паводле інфармацыі суразмоўцаў СМІ, цяпер разглядаюць, на якую пасаду перавесці Рэзнікава - "ніхто ў АПУ не мае сумневаў, што ён мае застацца ў суполцы". Сярод варыянтаў, абвешчаных крыніцамі - прызначэнне Рэзнікава міністрам юстыцыі. У такім выпадку цяперашняга кіраўніка Мінюста Дзяніса Малюську могуць адправіць амбасадарам у адну з еўрапейскіх краін, піша выданне.

Народны дэпутат ад «Голасу» Яраслаў Жалязняк заяўляў, што Рэзнікаў можа перайсці на працу ў Міністэрства стратэгічных галін прамысловасці, а цяперашні яго кіраўнік Павел Рабікін страціць гэтую пасаду.

Ён таксама пісаў аб імаверным прызначэнні Буданава на пасаду кіраўніка Мінабароны.

Паводле інфармацыі "Украінскай праўды", начальнік ГУВ ужо шукае сабе замену.

«Кірылу вельмі цяжка сыходзіць з ГУВ, ён не хоча ў МА, бо разумее, што гэта вялізная бюракратычная машына. Але разважаць часу ўжо практычна няма», - сказаў суразмоўца выдання.

Рэзнікаў у каментары «Украінскай праўдзе» сказаў, што гатовы да ўсякага развіцця падзей.

«У мяне ніякіх размоў, што я мушу спыніць дзейнасць на гэтай пасадзе, не адбывалася. Я паўтару свой адказ іншым СМІ: «Кожны чыноўнік мае ўсведамляць, што на сваёй пасадзе ён не на ўсё жыццё. Ён павінен пачаць этап і закончыць яго». Таму я гатовы да ўсякага развіцця падзей. За тое, што зрабіў, мне зусім не сорамна. Мне сапраўды будзе што паказаць, што я зрабіў. А ўсё астатняе - паглядзім. Але кожны раз пасля таго, як гутару з УП - сапраўды нешта адбываецца, гэта цікавы сымбаль», - заявіў ён.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках