28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУБАЗіК зладзіў аблаву ў Лепелі

17
ГУБАЗіК зладзіў аблаву ў Лепелі

Сярод схопленых быў і маладзён з інваліднасцю.

«Віцебская вясна» паведамляе, што ў Лепелі днямі «папрацаваў» віцебскі ГУБАЗіК супольна з супрацоўнікамі ОМОН.

Карнікі наведаліся дадому як мінімум да шасці местачкоўцаў. У сяго-таго былі праведзеныя ператрусы. Частка людзей была дастаўленая ў мясцовы РАУС, і з імі былі праведзеныя прафілактычныя размовы.

Але, як пішуць карнікі ў сваім канале, дамоў вярнуліся ў той дзень не ўсе. Хто-ніхто засталіся ў Лепельскім ІЧУ, на іх завялі адміністрацыйныя справы.

Як стала вядома, сярод схопленых быў і маладзён з інваліднасцю. Яго Лепельскі суд аштрафаваў на 720 беларускіх рублёў нібыта за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. Маці хлопца на суд не пусцілі, сказалі, што суд будзе на наступны дзень, але ён адбыўся ў той самы.

Паводле сведчання сваякоў аштрафаванага, дзяцюк ні ў якіх акцыях не ўдзельнічаў, не змяшчаў і не падабаў навіны з нібыта «экстрэмісцкіх каналаў». Толькі ў сваім сяброўскім асяроддзі ён выказваўся супраць вайны, якую распачала Расея ва Украіне.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках