29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Еўрапейскай рады: Ніколі не забуду тэлефонную размову з Зяленскім у ноч нападу Расеі

9
Кіраўнік Еўрапейскай рады: Ніколі не забуду тэлефонную размову з Зяленскім у ноч нападу Расеі

Шарль Мішэль уражаны адвагай украінцаў.

Кіраўнік Еўрапейскай рады Шарль Мішэль заявіў у інтэрв'ю «Суспільнаму», апублікаваным 3 лютага, што ўражаны адвагай украінцаў.

Журналісты папрасілі кіраўніка Еўрапейскай рады назваць рэчы, якія яго «больш за ўсё ўразілі».

«Адвага ўкраінскага народа, - адказаў Мішэль. - Я прыязджаў ва Украіну за год да пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Мне надарылася нагода паехаць з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім на Данбас, блізка да лініі сутыкнення. Я быў уражаны адвагай і выбарам, які вы робіце на карысць вольнага свету, дэмакратычных прынцыпаў і вартасцяў. Гэта кранальна, і абавязак ЕЗ - дапамагчы вам, наколькі мы можам».

Кіраўнік Еўрапейскай рады дадаў, што "ніколі не забудзе пэўныя асабістыя моманты, эмоцыі".

«Да прыкладу, тэлефонная размова з Зяленскім у ноч нападу [24 лютага 2022 года], калі ён паведаміў мне, што Расея атакуе па ўсёй тэрыторыі. Я ніколі не забуду, напрыклад, сустрэчу з хлопчыкам у Барадзянцы, які расказаў мне, што адбылося падчас расейскай акупацыі», - падкрэсліў Мішэль.

Ён расказаў, што быў ва Украіне два тыдні таму і "ўбачыў ветэранаў".

«У аднаго з іх мела нарадзіцца дачка. Мы добра бачым плягу вайны і разумеем адказнасць прымаць правільныя пастановы, не марнуючы час. Мы адчуваем, што вы абсалютна цвёрдыя, бо ведаеце: на коне і ваша будучыня, і наша агульная будучыня», – адзначыў Мішэль.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках