29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі генерал: Усякі наступ беларускага войска асуджаны на крах

7
Польскі генерал: Усякі наступ беларускага войска асуджаны на крах

Узбраенне лукашэнкаўскіх вайскоўцаў належыць да прамінулай эпохі.

Раман Полька, брыгадны генерал і экс-камандзір аддзела польскіх спецвойскаў «Гром», пракаментаваў для Delfi магчымасць уступлення лукашэнкавага войска ў вайну ва Украіне.

- Для Лукашэнкі гэта перш за ўсё азначала б поўную страту кантролю над уласным войскам і рэалізацыю пад замежным камандаваннем задач, якія ніякім чынам не ўмацоўваюць Беларусь. Вядома, гэта таксама магчыма, але ўсякі наземны наступ беларускіх войскаў, на мой погляд, асуджаны на крах. Што заахвоціла б гэтых жаўнераў ваяваць, які быў бы іхні баявы дух?

- У якой ступені беларускае войска здольнае весці наступальныя аперацыі?

- Мне цяжка ацаніць здольнасць беларускага войска весці такія дзеянні. Аднак мы ведаем, што ўзброеныя сілы Беларусі практыкавалі такія аперацыі падчас манеўраў "Захад", але заўсёды ў складзе групоўкі пад расейскім камандаваннем і ніколі самастойна. Акрамя таго, наколькі ведаю, наяўнае ў распараджэнні беларускага войска ўзбраенне належыць больш да мінулай эпохі і часта выкарыстоўваецца расейскім войскам, якое ставіцца да яго як да свайго ўласнага.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках