19 красавiка 2024, Пятніца, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: Расея цягам найбліжэйшых 10 дзён мае намер пачаць наступ

12
FT: Расея цягам найбліжэйшых 10 дзён мае намер пачаць наступ

Крэмль спяшаецца, пакуль Украіна не атрымала танкі.

Войска РФ цягам найбліжэйшых 10 дзён мае намер ажыццявіць чарговы маштабны наступ з мэтай захапіць увесь Данбас, пакуль Украіна яшчэ не атрымала магутныя танкі ад заходніх партнёраў, паведамляе Financial Times са спасылкай на неназванага дарадцу УСУ.

Паводле словаў супрацоўніка ваеннай выведкі Украіны Андрэя Чарняка, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін загадаў сваім узброеным сілам поўнасцю захапіць Данецкую і Луганскую вобласці да сакавіка.

«Беручы да ўвагі, што яны жывуць сімвалізмам, яны паспрабуюць зрабіць нешта да 24 лютага», – сказаў міністр абароны Аляксей Рэзнікаў французскаму тэлеканалу BFMTV, маючы на ўвазе першую гадавіну поўнамаштабнага ўварвання Расеі.

Падобныя прагнозы пра расейскі наступ былі зробленыя і падчас штогадовага святкавання Расеяй перамогі над нацысцкай Нямеччынай 9 траўня летась, але так і не апраўдаліся. Аднак на гэты раз украінскія чыноўнікі заўважылі значнае нарошчванне расейскіх сілаў на ўсходзе і паўднёвым усходзе краіны.

Як пісаў сайт Charter97.org, галоўны камандзір УСУ Валер Залужны заявіў, што ў лютым Расея можа пайсці на Кіеў з Беларусі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках