29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцініст Кіркораў зняславіўся на «Грэмі»

35
Пуцініст Кіркораў зняславіўся на «Грэмі»

Адыёзны артыст спрабаваў прыставаць да Мадоны.

Пуцініст Філіп Кіркораў, які падтрымлівае поўнамаштабную вайну РФ супраць Украіны і з'яўляецца фанатам крывавага дыктатара, з'явіўся на 65-й цырымоніі «Грэмі» ў Лос-Анджэлесе. Аднак там яго чакала толькі ганьба, піша УНІАН.

У сваім Instagram Кіркораў пахваліўся тым, што ён накіраваўся на цырымонію. Аднак ніхто не чакаў пуцініста, ён прайшоў як звычайны глядач, на дывановую дарожку яго, вядома ж, ніхто не пусціў.

Кіркораў сядзеў вельмі далёка ад сцэны. Пуцініст дарма прыбіраўся, выглядаў ён максімальна недарэчна. Пакуль галівудскія зоркі выбіраюць незвычайныя ўборы, шыкоўныя сукенкі ці ж правакацыйныя гарнітуры, Кіркораў аддае перавагу «крыклівым» рэчам з лагатыпамі модных брэндаў. Але такой «раскошай» цяжка выдзеліцца на фоне стыльных артыстаў з сусветнымі імем.

Пуцініст усім сваім выглядам спрабаваў паказаць, што ён нібыта задзейнічаны ў цырымоніі, аднак усім было пляваць на Кіркорава. Ён здымаў выступы зорак, публікаваў відэа і адзначаў старонкі сусветных знакамітасцяў, спрабуючы прыцягнуць іх увагу.

Але самая галоўная ганьба Кіркорава здарылася пазней. Пуцініст паспрабаваў прыцягнуць увагу Мадоны. Ён здымаў спявачку і спадзяваўся на тое, што тая яго заўважыць. Аднак Мадона адкрыта праігнаравала пуцініста. Зорка прайшла побач з Кіркоравым і нават не глядзела ў яго бок.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках