19 красавiка 2024, Пятніца, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 1500 загінулых: што вядома пра землятрус у Турцыі на гэты момант

7
Больш за 1500 загінулых: што вядома пра землятрус у Турцыі на гэты момант

Зруйнаваныя сотні будынкаў.

Раніцай 6 лютага ў Турцыі паблізу граніцы з Сірыяй адбыўся моцны землятрус, які забраў жыцці больш як 1600 чалавек. Бязмала шэсць тысяч чалавек у абедзвюх краінах атрымалі раненні, разбураныя сотні будынкаў, сярод якіх гістарычная турэцкая цытадэль Газіянтэпэ, унесеная ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Пра гэта паведамілі ў Alijazeera (пераклад - «Апостроф»).

На 15:30, колькасць загінулых ад землятрусу ў Турцыі і Сірыі перавысіла 1600 чалавек. Прынамсі, у Турцыі загінулі сама меней 1014 чалавек, а ў Сірыі - 582 чалавекі — 371 на падкантрольных ураду тэрыторыях і 211 у рэгіёнах, якія кантралююцца апазіцыяй.

Цяпер вядома, што ў выніку землятрусу магнітудай 7,4 бала, эпіцэнтр якога знаходзіўся ля Пазарджыка ў правінцыі Кахраманмараш, у Турцыі загінулі 912 чалавек, а ў Сірыі - 237 чалавек. Сярод параненых у турэцкіх рэгіёнах налічваецца 5 385 чалавек, у сірыйскіх - 639 чалавек атрымалі раненні. Інфармацыя ўдакладняецца.

Паводле слоў віцэ-прэзідэнта Турцыі Фуата Актая, у краіне пашкоджаныя больш за 1700 будынкаў, у тым ліку і цытадэль Газіянтэпэ II стагоддзя, уключаная ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Між тым, паводле звестак сірыйскага Міністэрства аховы здароўя, у выніку землятрусу загінулі 237 чалавек, яшчэ 639 пацярпелі. Частковае разбурэнне зведала цытадэль Алепа, якая таксама прызнаная аб'ектам спадчыны ЮНЕСКА.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках