25 красавiка 2024, Чацвер, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскіх футбалістаў збілі ў Казахстане

14
Расейскіх футбалістаў збілі ў Казахстане

Інцыдэнт здарыўся падчас матчу.

Футбалістаў расейскай аматарскай футбольнай каманды 2Drots збілі падчас апошняга этапу матча Медыялігі Казахстана - Media Football League. Інцыдэнт здарыўся ў другім тайме матчу з Top Team з Кыргызстана, піша «Обозреватель».

На 65-й хвіліне форвард расейцаў пайшоў у дрыблінг недалёка ад штрафной спаборніка, атрымаў штуршок у спіну і ўпаў.

Другі футбаліст Top Team патрапіў у яго мячом. Пасля гэтага пайшла штурхатня, падчас якой брамнік Top Team разбегся і з дзвюх рук уляцеў у галаву стаячага расейца.

На поле пачалася масавая бойка, у якой пераможцамі выйшлі спартоўцы з Кыргызстана. У выніку Top Team адмовілася працягваць матч з расейскім клубам. Суддзя пакараў кіргізаў тэхнічнай паразай 0:3.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках