24 красавiка 2024, Серада, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлеграм-каналы: Лукашэнку намякнулі, што па яго «ідуць»

34
Тэлеграм-каналы: Лукашэнку намякнулі, што па яго «ідуць»
ФОТА: ANADOLU AGENCY

Пачалося рэальнае паляванне на актывамі сям'і дыктатара.

Прэзідэнт ААЭ не без дапамогі амерыканскіх дыпламатаў, зразумеў таксічнасць стасункаў з «беларускай сям'ёй». Апошнія нядаўнія сігналы з Вашынгтона працверазілі арабскіх сяброў. Усе ўсвядомілі, што пачалося рэальнае паляванне на актывы сям'і Лукашэнкі, паведамляе тэлеграм-канал «Беларуская разведка».

Атрымаўшы «сігнал», Лукашэнка ірвануў у ААЭ, сабраўшы там усіх зацікаўленых асоб. Да традыцыйнага пула «кашалькоў» было дададзена яшчэ блізу дзясятка беларускіх і некалькі расейскіх бізнэсоўцаў сярэдняга звяна, на якіх «размазваліся» актывы сям'і і хаваліся інвестыцыйныя канцы.

Асноўная задача - схаваць канчатковых бенефіцыяраў, ускладніць пошук амерыканскім і еўрапейскім фінансавым выведкам. Самалёт дыктатара прывёз частку засвечанага амерыканцамі кэша, які часткова з'ехаў у Зімбабвэ.

Першапачаткова галоўны шэйх пастараўся ўхіліцца ад таксічнай сустрэчы. Віктару давялося літаральна ўпрошваць аб аўдыенцыі. Лукашэнка чакаў амаль тыдзень безвынікова і вылецеў у Зімбабвэ. Тамака «звяралі гадзіннікі» па будучых разліках беларускай тэхнікай і правялі частку аплаты за асабістыя пазыкі прэзідэнта Зімбабвэ тым самым «пазначаным» кэшам, які прыбыў з Менска, забяспечыўшы яго будучую лаяльнасць.

Схема такая: падкантрольныя сям'і Лукашэнкі актывы «выкопваюць» карысныя выкапні, адмываюць і рэалізуюць іх праз іншыя афрыканскія краіны на сусветным рынку. Атрыманая даход ляціць па заблытанай траекторыі і апынаецца на афіляваных рахунках сям'і Лукашэнкі ў ААЭ. Кэшам разлічваюцца з гаспадаром Зімбабвэ, а тэхнікай - з дзяржавай Зімбабвэ. Грошы за тэхніку на беларускія заводы аплачваюць структуры з ААЭ, пакідаючы ўвесь прыбытак у сябе ў кішэні.

Схема бездакорна працавала ва ўсім свеце, пакуль Лукашэнка не ўляпаўся ва Украіну. Амерыканцы рэальна ўзяліся за ягоны бізнэс і запахла смажаным….

Усё ж удалося схіліць шэйха да сустрэчы і Лукашэнка ірвануў з Зімбабвэ назад. На сустрэчы яму тонка, па-ўсходняму, намякнулі, што па яго «ідуць». Лукашэнка запэўніў, што прыме меры і больш не даставіць турбот паважанаму сямейству. З'ехаў, падціснуўшы хвост. Выпраўляць адправілі сілавіка-брата, што з'яўляецца абсалютным і зневажальным сігналам: «вымятайцеся адсюль, вы стварылі праблемы».

Вынік: Лукашэнка, як паабяцаў шэйху, рыхтуецца да вываду пяці мільярдаў з ААЭ у Менск пад прыкрыццём «арабскіх інвестыцый». Як Лукашэнка спланаваў, менавіта гэтыя грошы стануць страхавым полісам і ў выпадку аўралу кампенсуюць неабходныя фінансавыя патрэбы Беларусі, калі расейцы адмовяцца дапамагчы ў 2023 годзе. Цікава, што менавіта 5 мільярдаў расейскай дапамогі выпрошваў Лукашэнка ў расейскіх «братоў» напярэдадні.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках