20 красавiка 2024, Субота, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магутны землятрус ускалыхнуў Расею следам за Турцыяй

9
Магутны землятрус ускалыхнуў Расею следам за Турцыяй

Магнітуда склала 5,8 бала паводле шкалы Рыхтэра.

У Ціхім акіяне ля Курыльскіх выспаў адбыўся магутны землятрус магнітудай 5,8 паводле шкалы Рыхтэра.

Падземныя штуршкі жыхары Камчаткі адчулі а 18:45 паводле мясцовага часу, паведамляецца на сайце Камчацкага філіяла Геафізічнай службы РАН.

Асяродак землятрусу размяшчаўся на глыбіні 42 кіламетраў і на адлегласці 189 кіламетраў ад Паўночна-Курыльска.

Як паведамляў сайт Charter97.org, раніцай 6 лютага ў Турцыі прайшла серыя магутных землятрусаў.

.

Землятрус магнітудай 7,7 стаў самым магутным у Турцыі з 1939 года. Тады загінулі амаль 33 тыс. чалавек, каля 100 тысяч пацярпелі.

Землятрус таксама адбыўся ў Сірыі. Акрамя таго, нанесеная шкода двум населеным пунктам і больш як 70 вёскам у правінцыі Заходні Азербайджан. Агулам разбураны 20-50 адсоткаў будынкаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках