25 красавiка 2024, Чацвер, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шчоўкаюць расейскую браню, як арэшкі: Яркія відэа працы NLAW, Javelin і «Стугны»

13
Шчоўкаюць расейскую браню, як арэшкі: Яркія відэа працы NLAW, Javelin і «Стугны»

Тэхніка акупантаў ператвараецца ў металалом.

Украіна ўжо амаль год гераічна супрацьстаіць поўнамаштабнаму ваеннаму ўварванню РФ. За гэты час УСУ ператварылі ў металалом не адзін дзясятак танкаў, БТР-аў і іншай бронятэхнікі ворага. У пачатку ўварвання амерыканскія і брытанскія ПТРК NLAW і Javelin, а таксама ўкраінская распрацоўка «Стугна», згулялі ключавую ролю ў абароне краіны.

Сайт Charter97.org сабраў самыя яскравыя відэа працы ўкраінскіх аператараў ПТРК.

NLAW

NLAW – гэта швэдска-брытанскія пераносныя супрацьтанкавыя кіраваныя ракеты з эфектыўнай далёкасцю стральбы да 600 метраў (у новай версіі да 800). Распрацоўнікі спрабавалі зрабіць яе не надта цяжкай, аднак тое, што ракета мае меншыя памеры і вагу, зусім не азначае горшую эфектыўнасць у параўнанні з аналагамі і нават мае свае перавагі пры ўжыванні ў пэўных умовах.

Несумнеўнай перавагай ракеты з'яўляецца здольнасць атакаваць з розных пазіцый. Аператар можа знаходзіцца ў акопе, страляць з хованкі, верхніх паверхаў будынкаў ці са склепа. Усё гэта вельмі важна падчас баёў у гарадскіх умовах, што і прадэманстравалі ўкраінскія байцы, знішчыўшы расейскую тэхніку з даху дома.

УСУ паказалі момант трапляння NLAW у расейскі танк з блізкай адлегласці.

Амерыканскія добраахвотнікі са складу УСУ ў блізкім баі знішчылі расейскі БТР-80 з гранатамёта NLAW.

Баец «Азова» знішчыў з дапамогай супрацьтанкавай зброі NLAW расейскую баявую машыну пяхоты. Акупанты спрабавалі штурмаваць пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў, аднак атрымалі годны адпор і ўцяклі з поля бою.

Расейскія вайскоўцы спрабавалі схавацца ў кустах, але ваяры УСУ трапным агнём знішчылі аўтобус з акупантамі.

Пазіцыя вайскоўцаў РФ была знойдзеная з дапамогай беспілотнага лётнага апарата і знішчаная NLAW.

Javelin

Javelin распрацоўваўся ў 80-я гады ў ЗША і ствараўся спецыяльна для таго, каб знішчаць савецкія танкі. Ракета гэтага ПТРК мае сваю цеплавізійную галоўку саманавядзення і пасля захопу цэлі ляціць на яе самастойна, пакуль аператар ужо мяняе пазіцыю, што дазваляе яму ўнікнуць агню ў адказ.

За амаль год вайны ва Украіне Javelin зарэкамендаваў сябе як суперзброя, што даказалі ваяры 93-й асобнай механізаванай брыгады УСУ, прадэманстраваўшы эфектнае знішчэнне расейскага танка.

Львоўскія дэсантнікі прадэманстравалі эфектыўнасць Javelin на прыкладзе знішчэння двух сучасных расейскіх танкаў Т-90 «Уладзімір».

Разлік ПТРК Javelin 5-га рэзервовага батальёна 28-й брыгады імя Рыцараў Зімовага Паходу паказаў сваю працу ў знішчэнні тэхнікі акупантаў.

Добра зарэкамендаваў сябе гэты ПТРК і ў знішчэнні ўмацаваных пазіцый. Так Javelin дапамог знішчыць пазіцыю расейцаў у Белагораўцы Луганскай вобласці.

На Запарожжы абаронцы Украіны запісалі эфектныя кадры знішчэння БМП-3 акупантаў.

Амерыканскі ПТРК Javelin у прамым сэнсе зрывае вежу найноўшым расейскім танкам. Унікальны момант знялі на відэа аператары ўкраінскага комплексу «Стугна».

«Стугна»

Стугна-П – украінскі супрацьтанкавы ракетны комплекс, здольны трапляць у цэль на адлегласці ад 50 метраў да 5 кіламетраў, пры гэтым прабіваючы браню таўшчынёй 800 мм. Адна з пераваг сістэмы ў тым, што яна можа весці агонь з закрытых пазіцый, калі аператар знаходзіцца па-за зонай бачнасці. Навядзенне ракеты на этапе палёту ажыццяўляецца з пульта дыстанцыйнага кіравання пры дапамозе лазернага променя.

Дзякуючы вялікай колькасці прыкладаў паспяховага выкарыстання «Стугна» стала ці не самым вядомым украінскім супрацьтанкавым комплексам. З ягонай дапамогай ваяры аднаго з падраздзяленняў 112-й брыгады тэраабароны УСУ ўсяго за 3 хвіліны знішчылі 4 адзінкі варожай тэхнікі.

Украінскія вайскоўцы даказалі, што расейскія танкі губляюць вежы не толькі ад амерыканскіх ПТРК.

Перад «Стугнай» не выстаяў нават самы абаронены і найноўшы танк войска РФ Т-90М «Прарыў». Знішчэнне варожай тэхнікі адбылося ў самым гарачым пункце фронту – у раёне Бахмута ў Данецкай вобласці.

Украінскі ПТРК дапамог таксама знішчыць «гонар» расейскага ваенпраму ТГС-1А «Санцапёк».

Часам акупанты спрабуюць уцячы ад ракетаў, якія ляцяць у іх. Ці атрымліваецца – можна ўбачыць на відэа ніжэй.

Добра паказала сябе «Стугна» і ў барацьбе з паветранымі сіламі ворага. Украінскія ваяры з гэтага ракетнага комплексу знішчаюць нават расейскія ўдарныя гелікаптэры Ка-52.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках