29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржкантроль прыпыніў працу буйной сеткі дыскаўнтараў у Менску

12
Дзяржкантроль прыпыніў працу буйной сеткі дыскаўнтараў у Менску

На ўласніка пачатая крымінальная справа.

Камітэт дзяржкантролю прыпыніў працу адзінаццаці крамаў нізкіх коштаў у Менску, а супраць уласніка і кіраўнікоў сеткі пачаў крымінальныя справы паводле факту ўхілення ад выплаты падаткаў. Што гэта за сетка, ва ўстанове не расказалі, але, мяркуючы з усяго, яна гандлюе імпартным адзеннем і абуткам.

Ва ўхіленні ад выплаты падаткаў абвінавачваюцца ўласнік і кіраўнікі пяці камерцыйных структураў, якім належала буйная сетка крамаў нізкага коштавага сегмента ў Менску – яна ўключала 11 гандлёвых аб'ектаў продажу тавараў лёгкай прамысловасці.

Як высветлілася, большую частку выручкі ў крамах папросту не прабівалі на касе – гэта дазваляла схаваць яе ад падаткаабкладання і стварыць «нядобрасумленную канкурэнцыю айчынным вытворцамі тавараў лёгкай прамысловасці».

– Пры гэтым для легалізацыі прадаваных у крамах тавараў выкарыстоўваліся фіктыўныя дакументы пра іх набыццё ў падкантрольных уласніку гандлёвых аб'ектаў кампаній (на самай справе тавары набываліся гатоўкай). На большасць тавараў адсутнічалі абавязковыя дакументы аб іх якасці, – заявілі ў КДК.

Таксама вызначана, што больш за 150 супрацоўнікаў крамаў атрымлівалі заробак «ў капэртах» – пры гэтым уладальнік бізнэсу не выплачваў падаходны падатак і абавязковыя страхавыя ўнёскі, а супрацоўнікі пазбаўляліся сацыяльных гарантый.

Цяпер дзейнасць сеткі поўнасцю прыпыненая, а паводле выяўленых фактаў пачатыя крымінальныя справы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках