25 красавiка 2024, Чацвер, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны поўначы Еўропы заклікалі не вяртаць спартоўцаў з РФ і Беларусі на спаборніцтвы

6
Краіны поўначы Еўропы заклікалі не вяртаць спартоўцаў з РФ і Беларусі на спаборніцтвы

Пяць краін нагадалі аб адсутнасці прычын здымаць санкцыі.

Спартыўныя арганізацыі (у тым ліку нацыянальныя алімпійскія камітэты, НАК) Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвэгіі, Швэцыі, Грэнландыі, Фарэрскіх і Аландскіх астравоў заклікалі не вяртаць на міжнародныя спаборніцтвы спартоўцаў з РФ і Беларусі. Супольную заяву апублікаваў 7 лютага НАК Швэцыі.

У дакуменце сказана, што пастанова была прынятая на онлайн-сустрэчы 3 лютага і звязаная яна з расейскай агрэсіяй супраць Украіны.

«Сітуацыя з вайной ва Украіне не змянілася. Таму мы цвёрда стаім на сваёй пазіцыі не адчыняць для расейскіх і беларускіх спартоўцаў і афіцыйных асоб удзел у міжнародных відах спорту. Цяпер не час думаць аб іх вяртанні. Гэта нашая пазіцыя», – гаворыцца ў заяве.

Падпісанты пацвердзілі сваю «нязменную падтрымку ўкраінскага народа і патрабаванне міру».

«Алімпійскі і паралімпійскі камітэты паўночных краін і спартыўныя канфедэрацыі будуць працаваць разам і ў шчыльным дыялогу з адпаведнымі зацікаўленымі бакамі для ацэнкі і пастаяннага пільнага назірання за сітуацыяй», - падкрэсліваецца ў дакуменце.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках