28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарыст Гіркін прадказаў уцёкі Пуціна з Расеі

28
Тэрарыст Гіркін прадказаў уцёкі Пуціна з Расеі
ІГАР ГІРКІН (СТРАЛКОЎ)

Паводле ягоных слоў, прэзідэнт РФ уцячэ як Януковіч.

Былы «міністр абароны» самаабвешчанай «ЛНР» Ігар Стралкоў (Гіркін) расказаў, у якім выпадку ў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ўзнікне жаданне «ўцячы» з Расеі.

Ёсць некалькі варыянтаў нечаканага знікнення Пуціна, акрамя хваробы ці няшчаснага выпадку, растлумачыў Стралкоў у інтэрв'ю прарасейскаму блогеру Андрэю Каравулаву.

«У Пуціна можа ўзнікнуць жаданне сысці, уцячы, кінуць усё толькі калі надыдзе менавіта крытычная [сітуацыя]. Паводле яго псіхатыпу, менавіта ў гэтай сітуацыі ён хутчэй за ўсё запанікуе і можа паспрабаваць проста саскочыць, каб выратаваць сваё асабістае жыццё <…> Прыкладна як Януковіч - аднаго поля ягада хлопцы», - заявіў Стралкоў.

Ён зазначыў, што незразумела, калі менавіта гэта можа адбыцца. Пакуль, паводле ягоных слоў, сітуацыя не настолькі крытычная.

Пра тое, што вышэйшае кіраўніцтва Расеі падрыхтавала план эвакуацыі Пуціна з краіны на выпадак паразы ў вайне супраць Украіны расказваў раней былы спічрайтэр Уладзіміра Пуціна Абас Галямаў, які працаваў у 2008–2010 годзе ў дэпартаменце падрыхтоўкі публічных выступаў урада РФ.

Паводле ягоных слоў, з вясны ідзе праца над праектам пад неафіцыйнай назвай «Ноеў каўчэг». У якасці перспектыўнай пляцоўкі для эвакуацыі Пуціна разглядаецца Лацінская Амерыка - Аргенціна і Венесуэла, пісаў Галямаў.

Праект пераезду ў Венесуэлу курыруе кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын, у якога склаліся добрыя асабістыя стасункі з дыктатарам Нікаласам Мадура і які раней займаўся шматмільярднымі ўкладаннямі ў венесуэльскую нафтавую галіну.

Сярод варыянтаў, куды Пуцін мог бы «ўцячы», разглядаўся і Кітай, пісаў Галямаў. Такі кірунак прапаноўваў сябар Пуціна мільярдэр Юры Кавальчук, уладальнік банка «Расея». Аднак ад гэтай ідэі адмовіліся праз ментальнасць кітайцаў, сцвярджаў Галямаў: яны «занадта зацятыя» і «пагарджаюць іншымі, асабліва тым, хто зазнаў паразу».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках