Пры спробе прарвацца ва Угледар танкі войска РФ «узляцелі ў паветра»
9- 8.02.2023, 10:15
- 16,536

З'явілася эфектнае відэа знішчэння бранятэхнікі ворага.
Байцы УСУ «абнулілі» чарговую тэхніку ворага на подступах да Вуглядару ў Данецкай вобласці разам з экіпажамі. Расейскае войска працягвае беспаспяховыя спробы штурмаваць горад, які знаходзіцца пад поўным кантролем УСУ, несучы цяжкія страты.
Свежыя кадры «дэмілітарызацыі» двух танкаў РФ апублікаваў ваенны карэспандэнт Андрэй Цапліенка ў Тэлеграм.
Цяпер вораг не наважваецца праводзіць буйнамаштабныя атакі, а кідае на прарыў толькі невялікія падраздзяленні, аднак украінскія абаронцы вельмі аператыўна выяўляюць варожую тэхніку і ўтылізуюць яе.
Варожы танкавы «дуэт» выехаў з лесапаласы і на поўным ходзе ірвануў у бок пазіцый УСУ ва Углядары. Марш скончыўся вельмі хутка. Удар украінскіх абаронцаў прыйшоўся сапраўды ў цэль. Першаму танку сарвала вежу.
Як паведамляў сайт Charter97.org, на днях УСУ разграмілі пад Вугледарам чатыры танкавыя калоны войскаў РФ.