«Які сімвал выбралі, так і ваююць»
3- 8.02.2023, 11:32
- 7,838

УСУ расказалі пра баі з расейскімі «зомбі».
Байцы УСУ распавялі пра свой асабісты досвед баёў з наймітамі ПВК «Вагнер». Гавораць, што яны ваююць, як зомбі - лезуць наперад у вар'яцкай колькасці.
Падрабязнасці аб дзеяннях вагнераўцаў на полі бою распавялі вайскоўцы Андрэй і Барыс у размове, якую апублікаваў на сваім канале Страткам УСУ.
«Яны проста ідуць, яны не прыгінаюцца, яны проста пруць як зомбі», - адзначыў адзін з вайскоўцаў.
Ва УСУ расказалі, што за нейкую правіннасць у шэрагах «вагнераўцаў» могуць адразаць альбо мезенец на левай руцэ, альбо проста «абнуліць». І ўсё гэта робіцца паказальна.
З іх слоў, які сімвал расейцы сабе абралі «Z», так і ваююць.
«Калі вы бачылі «Вайну Z», у прынцыпе ўсё тут вельмі сыходзіцца. Вось які сімвал яны выбралі сабе, вось так яны і працуюць», - кажуць украінскія абаронцы.