Краму з лукашысцкай сімволікай у Магілёве перарабілі пад сэканд-хэнд
16- 8.02.2023, 19:32
- 12,416
Чырвона-зялёная прадукцыя аказалася незапатрабаванай.
У Магілёве краму для продажу дзяржаўнай сімволікі перарабілі ў сэканд-хэнд, паведамляюць мясцовыя праваабаронцы.
Спачатку гэта была кнігарня «Раніца» на рагу вуліцы Першамайскай і праспекта Міру. Кнігарня праіснавала паўстагоддзя, але пасля банкруцтва прадпрыемства «Магілёўаблсаюздрук» была перапрафіляваная пад продаж лукашысцкай сімволікі.
У 2021 годзе ўлады пастанавілі, што ў кожным абласным цэнтры павінны быць спецкрамы для продажу дзяржаўных сцягоў, гербаў і іншай афіцыйнай прадукцыі.
Але прадукцыя аказалася незапатрабаванай, і ў кастрычніку 2022-га агітацыйная крама зачынілася. Уся маёмасць былой «Раніцы» была перавезеная ў кнігарню «Світанак» на праспекце Міру каля Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. А на месцы «агітацыйнай крамы» адчыніўся сэканд-хэнд.