25 красавiка 2024, Чацвер, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Расейская эліта занепакоеная, што Пуцін звар'яцеў

18
Bloomberg: Расейская эліта занепакоеная, што Пуцін звар'яцеў

Эстонская выведка апублікавала цікавыя звесткі.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, нягледзячы на няўдачы ў першы год уварвання ва Украіну, надумаў цягнуць час, мяркуючы, што Украінская дзяржава і Захад «зношваюцца раней за Расеі», а таксама разлічваючы, што можа «падарваць» Украіну за сталом перамоў. У сваю чаргу, расейская эліта ўсё больш занепакоеная тым, што Пуцін «з’ехаў з глузду», піша Bloomberg са спасылкай на звесткі эстонскай выведкі.

Пры гэтым у матэрыяле адзначаецца, што ў патэнцыйнай постпуцінскай Расеі няма значнай групы ўплыву, якая падзяляла б дэмакратычныя каштоўнасці. Замест гэтага за ўладу ў РФ змагаюцца радыкальныя групоўкі, якія ўзначальваюцца, напрыклад, куратарам «вагнераўцаў» Яўгенам Прыгожыным і кіраўніком Чачэніі Рамзанам Кадыравым.

Генеральны дырэктар Службы замежнай выведкі Эстоніі Каўпо Разін упэўнены: Расея не зможа зламаць Украіну. Ён прызнае, што ў расейцаў яшчэ шмат рэсурсаў для працягу вайны, але ў той жа час расейская эканоміка працягвае адчуваць на сабе ўдары.

У сувязі з гэтым кіраўнік эстонскай выведкі адводзіць ключавую ролю рашучасці Захаду. Паводле ягоных слоў, Украіна абавязана перамагчы ў гэтай вайне, бо, калі яна зазнае паразу, кошт удару па еўрапейскай бяспецы будзе значна вышэйшы, чым той фінансавы ўклад, які робіцца супольнікамі цяпер.

Разін таксама адзначыў, што расейскае ўварванне ва Украіну павысіла рызыку ваеннага канфлікту ў Балтыйскім рэгіёне. Магчыма, Расея ўзмоцніць актыўнасць сваіх Вайсковых марскіх і Вайсковых паветраных сіл у Балтыйскім моры, зазначыў кіраўнік выведкі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках