25 красавiка 2024, Чацвер, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ні мужа, ні футра: у гісторыі з удовамі баевікоў «ЛДНР» здарыўся нечаканы паварот

40
Ні мужа, ні футра: у гісторыі з удовамі баевікоў «ЛДНР» здарыўся нечаканы паварот

«Падарункі» давялося вярнуць назад.

Нядаўна стала вядома аб тым, што ўдовам ліквідаваных падчас вайны баевікоў з т.зв. «ЛДНР» уручалі падарункі ў выглядзе футраў. Тым не менш «бясплатны сыр бывае толькі ў пастцы» - уладальніцам футраў давялося вярнуць іх назад.

Пра гэта паведамляе «Апостраф».

Фотасправаздачу са шчаслівымі ўдовамі баевікоў у футрах публікаваў Яўген Скрыпнік - паплечнік тэрарыста Стралкова-Гіркіна.

Акрамя фота, з'явілася і відэа «падзякі» за «царскія падарункі», хоць на тварах удоў не было і ценю жалобы па загінулых мужах.

А ўжо пасля паказальнай цырымоніі высветлілася, што футры давялося вярнуць. Пра гэта сведчыць перапіска адной з удоў загінулага баевіка ў чаце ў Telegram: са слоў жанчыны, у іх забралі гэтыя футры, патлумачыўшы тым, што яны «няякасныя» і падлягаюць замене на іншыя, «больш высокай якасці».

Праўда, ніхто не даслаў новыя футры, а потым ім заявілі, што «адбылася памылка» і гэтыя футры «прызначаліся іншым людзям».

«У мяне ёсць падазрэнне, што гэтыя футры перадаюць з рук у рукі і здымаюць відэа пра гэта», – піша ўдава баевіка.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках