25 красавiка 2024, Чацвер, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прыгожын ужо смяротнік»

5
«Прыгожын ужо смяротнік»

Верхавод ПВК «Вагнера» імкліва страчвае аўтарытэт.

Скандальны верхавод тэрарыстычнай ПВК Вагнер Яўген Прыгожын пачаў страчваць кантроль над зняволенымі, якіх адпраўляюць на вайну супраць Украіны. Акрамя таго, у Прыгожына ўжо няма падтрымкі сярод асяроддзя расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна і ягонай эліты.

Як адзначыла заснавальніца расейскай дабрачыннай арганізацыі «Русь сидящая» Вольга Раманава ў інтэрв'ю «24 каналу», у Крамлі Прыгожына ўспрымаюць як прыслугу. На ейную думку, для асяроддзя Пуціна ён выскачка, афіцыянт, повар і ўвогуле ніхто. Ён шмат гадоў знаёмы з дыктатарам, але ён заўсёды быў для яго прыслугай. У той жа час яна падкрэсліла, што «кухар Пуціна» ужо смяротнік.

«Прыгожын смяротнік. Ён гэта цудоўна разумее. Нічога ўжо з гэтым зрабіць нельга, змяніць нічога нельга», - адзначыла яна.

На думку праваабаронцы, Прыгожына чакае Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. Калі ж кіраўніку ПВК «Вагнера» не пашанцуе, то ён альбо загіне ў баях, альбо яго прыб’юць пуцінскія паплечнікі ці сам Пуцін, альбо яго хтосьці атруціць. Яна падкрэсліла, што жыць кіраўніку Вагнера будзе немагчыма.

«Толькі змагаючыся за ўласнае жыццё, што ён уласна зараз і робіць, можа яго такім спосабам падоўжыць», - адзначыла Раманава.

Паводле ейных слоў, Прыгожын занадта шмат дрэннага зрабіў за сваё жыццё, каб атрымаць прабачэнне ад свету і грамадства - гэта немагчыма.

«Гэта, безумоўна, вайсковы злачынца. Ён не дурны чалавек, таму не баіцца нічога і яму няма чаго страчваць. Ён працягвае свае дні на зямлі за кошт жыццяў, якія ён кладзе на вайне», - распавяла яна.

Раманава паведаміла, што менавіта з-за гэтага ён і з'яўляецца каштоўным для Пуціна. Праваабаронца патлумачыла, што смерць выгадная для прэзідэнта Расеі. З-за гэтага Прыгожын дагэтуль і трымаецца на плаве.

«Асяроддзе Пуціна, вядома, баіцца Прыгожына, абсалютна яго не паважае і жадае ад яго пазбавіцца», - падкрэсліла яна.

Раманава дадала, што зараз Прыгожын працягвае страчваць уплыў, бо ў расейскія турмы прыйшлі прадстаўнікі Міністэрства абароны. Цяпер ужо яны вярбуюць зняволеных. І зняволеныя аддаюць перавагу Мінабароны РФ, а не ПВК Вагнера. Чыннік - запалохванне пазасудовай карай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках