19 красавiка 2024, Пятніца, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дроны вылецелі з вёскі Чурылавічы»: новыя звесткі аб выбухах у Мачулішчах

36
«Дроны вылецелі з вёскі Чурылавічы»: новыя звесткі аб выбухах у Мачулішчах

Аднаўленне расейскага самалёта-выведчыка А-50У зойме не менш за год.

Як паведамляў сайт Charter97.org у Беларусі 26 лютага прагрымелі выбухі на вайсковым аэрадроме «Мачулішчы», адкуль узлятаюць расейскія знішчальнікі МіГ-31 з ракетамі «Кінжал» на борце. У выніку выбухаў пашкоджанні атрымаў самалёт-выведчык А-50У, які каардынаваў запускі крылатых ракет па Украіне.

Пакуль вядома, што ваенны аб'ект быў атакаваны дронамі, да выбухаў могуць мець дачыненне мясцовыя партызаны. Украіна свой удзел у нападзе афіцыйна не пацвярджае. Пашкоджанне самалёта А-50У можа прымусіць расейскіх акупантаў перагледзець свае планы што да ракетных удараў па Украіне.

Сайт Charter97.org сабраў падрабязнасці аб нападзе на аэрадром «Мачулішчы» і яе наступствах, а таксама каментары экспэртаў.

Што вядома аб нападзе

У выніку выбухаў, якія прагрымелі на аэрадроме «Мачулішчы», атрымаў значныя пашкоджанні самалёт далёкага радыёлакацыйнага адсочвання А-50У паветрана-касмічных сіл РФ.

У выніку 2-х выбухаў пацярпелі пярэдняя і цэнтральная часткі самалёта, пашкоджана авіёніка і радыёлакацыйная антэна. Пашкоджанні сур'ёзныя, самалёт сапраўды ўжо нікуды не паляціць.

Са звестак Telegram-канала «Беларускі Гаюн», гэты самалёт прыляцеў у Беларусь 3 студзеня 2023 года. Да выбуху ён прабыў на беларускім аэрадроме 54 дні, здзейсніўшы 12 вылетаў. Такія самалёты дзяржава-агрэсар выкарыстоўвае для выяўлення каардынат для ўдараў пілотам расейскіх знішчальнікаў. З адкрытых крыніц вядома, што кошт такога самалёта складае $330 млн.

У той жа час, атаку на аэрадром пацвярджаюць некаторыя расейскія прапагандысцкія крыніцы. З іх звестак, атака ажыццяўлялася беспілотнікамі, некалькі дронаў былі збітыя, але адзін дасягнуў цэлі і пашкодзіў расейскі вайсковы самалёт.

У беларускіх незалежных СМІ з'явіліся паведамленні, што да дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах датычныя мясцовыя партызаны, аперацыя рыхтавалася некалькі месяцаў.

У сваю чаргу, украінскі бок не пацвярджае дачыненне да інцыдэнту. Масква і Менск інфармацыю аб выбухах у Мачулішчах ніяк не каментуюць.

Тэлеграм-канал «Беларуская выведка» паведаміў новыя падрабязнасці аб выбухах у Мачулішчах. Аўтары канала паведамляюць, што атака была праведзеная двума квадракоптарамі з загадзя падрыхтаванай прашыўкай, здольнай супрацьстаяць РЭБ. Запуск зроблены з вёскі Чурылавічы. Боекамплект быў скінуты з невялікай вышыні сапраўды на талерку антэны. У якасці баявой часткі дронаў выкарыстоўваўся касетны падвес ВАГ або РГД (звесткі крыніц разыходзяцца).

Антэна знішчаная і пашкоджаны нязначны адцінак фюзеляжа. Аператыўкі КДБ упэўненыя, што «прашыўка» дрона, здольная заблытаць РЭБ аэрапорта, не магла быць створаная без уліку баявога досведу ўкраінцаў.

Следчая група бачыць след ГУР у якасці суўдзельніка падрыхтоўкі атакі з выкарыстаннем мясцовых «беларускіх партызан».

«Вынік. Самалёт страціў лётную прыдатнасць, антэна знішчаная. Аднаўленне самалёта зойме не менш за год», — паведамляе «Беларуская выведка».

Акупантам будзе складаней атакаваць Украіну ракетамі

Самалётаў-выведчыкаў А-50У на ўзбраенні Расеі лічаныя адзінкі. Пашкоджанне аднаго з іх ускладніць акупантам планаванне ракетных удараў па Украіне.

Пра гэта распавёў ваенны аналітык Аляксей Гецьман у эфіры ўсеўкраінскага тэлемарафону, які транслюецца ТСН.

Гецьман растлумачыў прынцып дзеяння самалётаў А-50У:

«Такіх самалётаў ля нашых межаў ужо няма. Гэта яны скапіявалі амерыканскі AWACS – самалёт з «шайбай» зверху. Гэта антэна далёкага назірання. Паколькі зямля круглая, электрамагнітныя лініі не могуць загінацца за лінію гарызонту. Таму, каб назіраць аб'екты на адносна вялікай адлегласці, трэба як мага вышэй ставіць радыёлакацыйныя станцыі. Гэта лятучая радыёлакацыйная станцыя, якая можа падняцца на некалькі дзясяткаў кіламетраў, і адтуль бачыць усё, што адбываецца ў электрамагнітных хвалях на тэрыторыі Украіны. Гэтыя электрамагнітныя хвалі - выпраменьванне нашых радыёлакацыйных станцый».

Паводле яго слоў, А-50У можа «падсвечваць» цэлі для расейскіх крылатых ракет.

«Гэты самалёт не заходзіць у зону дзеяння нашых зэнітна-ракетных комплексаў, але лятае вакол зон знішчэння і вылічае, дзе знаходзяцца нашыя ЗРК. Наша супрацьпаветраная абарона мабільная — яна рухаецца, мяняе сваю дыслакацыю. Яны разлічваюць, дзе менавіта зараз знаходзіцца ўкраінская СПА, каб гэтыя каардынаты ўкласці ў крылатыя ракеты, якія нас атакуюць, каб яны абышлі нашы СПА, або знайшлі, дзе іх меншая шчыльнасць. Гэта дапамагае ім лепш атакаваць, а нам складаней збіваць гэтыя ракеты. Цяпер, калі не будзе гэтага самалёта, ракетныя атакі ім будзе складаней рабіць», - растлумачыў вайсковец экспэрт.

Вайсковы экспэрт Раман Світан у інтэрв'ю ТСН зазначыў, што пасля выбуху ў Мачулішчах РФ можа прыбраць сваю баявую авіяцыю з Беларусі.

«Засталося яшчэ 8 самалётаў А-50 дзесьці на тэрыторыі Расеі, усяго іх было 9. Расейцы зараз, хутчэй за ўсё, перакінуць свае самалёты, не толькі такога ўзроўню, прыбяруць з беларускай тэрыторыі. Іх разгрупуюць па расейскіх аэрадромах на пэўныя баявыя радыусы. МіГ-31 будуць лятаць або з Дзягілева, або з Шайкоўкі - прыбяруць бліжэй да Масквы. Астатнія самалёты могуць сысці за Урал», - адзначыў Світан.

На пытанне, як гэта можа адбіцца на ракетных ударах па Украіне, экспэрт адказаў:

«Калі цалкам прыбяруць, не будуць хадзіць А-50 уздоўж нашых межаў, тады будуць маршруты (для крылатых ракет - рэд.) вылічваць або пракладаць, зыходзячы з геаграфічных карт, не маючы сістэмы размяшчэння нашых зэнітна-ракетных комплексаў. Будуць працаваць наўздагад. Гэта павялічыць адсотак знішчэння расейскіх ракет».

Характарыстыкі самалёта А-50

А-50 - гэта расейскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага сачэння. Ён прызначаны для суправаджэння паветраных цэляў і каардынацыі пілотаў знішчальнікаў.

Радыёлакацыйная станцыя А-50 здольная выявіць паветраныя цэлі на далёкасці:

бамбавікі: да 650 км;

знішчальнікі: 300 км;

крылатыя ракеты: 215 км.

У паветрана-касмічных сілах РФ ёсць толькі 9 такіх самалётаў, прычым удасканаленых (з мадыфікацыяй «У» - усяго 6 адзінак.

Адзін такі самалёт абслугоўвае 19 чалавек (5 лётнага, 11 радыё- і 3 інжынерна-тэхнічнага персаналу).

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках