Колькі патрыманых аўто было ўвезена з Беларусі ў РФ у лютым
- 12.03.2023, 20:12
- 4,418
Рост аб'ёмаў увозу аўто ў Расею доўжыцца з траўня мінулага года.
У Расею за першыя два месяцы 2023 года было ўвезена ў 2,8 раза больш ужываных легкавых аўто, чым годам раней. З іх у лютым 13,4% прыбылі з Беларусі, паведамляе «Аўтастат».
Усяго за два месяцы ў Расею ўвезлі 66,6 тысячы б/к аўто: 35 тысяч адзінак было імпартавана ў студзені, а 31,6 тысяч штук - у лютым.
«Калі разглядаць лютаўскі вынік, то больш за палову (52,1%) аўтамабіляў з прабегам прыбыло з Японіі. Прыкладна роўныя долі ў структуры імпарту б/к машын маюць Арменія і Беларусь (14,1 працэнта і 13,4 працэнта адпаведна). На долю кожнай з астатніх краін прыйшлося менш за 10%», - гаворыцца ў паведамленні «Аўтастат».
Рост аб'ёмаў увозу патрыманых легкавых аўтамабіляў у Расею доўжыцца з траўня мінулага года, калі быў афіцыйна дазволены паралельны імпарт.