20 красавiка 2024, Субота, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курская дуга 2.0: контрнаступ УСУ можа пачацца ў нечаканым месцы

2
Курская дуга 2.0: контрнаступ УСУ можа пачацца ў нечаканым месцы

Украінскае вайсковае камандаванне разглядае некалькі варыянтаў.

Цяпер ва Узброеных сілах Украіны сфармаваліся магчымасці для правядзення адначасовага контрнаступлення прынамсі на чатырох кірунках. Расейскія акупанты прыкладаюць намаганні, каб высветліць, дзе чакаць асноўнага ўдару. Пра гэта распавёў ваенна-палітычны эксперт Дзмітрый Снегіроў у эфіры Freeдом.

«Са звестак таго ж расейскага злачынцы Яўгена Прыгожына, у раёне Бахмута фармуюцца чатыры свежыя ўкраінскія брыгады, што сведчыць, на ягоную думку, аб магчымасці контрнаступу УСУ на гэтым кірунку. Расейскія крыніцы называюць Бахмуцкі кірунак другой Курскай дугой. Гэта значыць тактыка часоў Другой сусветнай вайны, але ўжо ў выкананні Узброеных сіл Украіны - максімальнае нанясенне страт у асабовым складзе і тэхніцы расейскім акупантам, знясіленне іх, абяскроўліванне атакавалых частак. А потым - паспяховы характар контрнаступу», - адзначыў Снегіроў.

Ён нагадаў, што міністр абароны РФ Шайгу не так даўно наведваў фронт у Данецкай вобласці. Размова ідзе аб Вуглядарскім кірунку. Экспэрт мяркуе, што візіт гэты невыпадковы.

«Візіт менавіта на гэты кірунак быў ажыццёўлены з мэтай інспекцыі фартыфікацыйных, гэта значыць абарончых збудаванняў супраціўніка. Магчымая задума УСУ цалкам чытэльная – адлегласць ад Вуглядара да Марыюпаля каля 10 км. Да таго ж развязваецца і другая задача – блакаванне асноўнага транспартнага хабу, Валновахі, - блізу 40 км ад Вуглядара да Валновахі. Плюс, адпаведна, развязанне праблемы так званага наземнага калідора, гэта значыць таго адцінка дарогі, які злучае акупаваны Крым з захопленымі тэрыторыямі Луганскай і Данецкай абласцей, і, адпаведна, з Расейскай Федэрацыяй», - адзначыў Снегіроў.

Перспектыўным з пункту гледжання магчымага контрнаступу УСУ экспэрт называе Запарожскі кірунак. Таксама ён не адхіляе Херсонскі кірунак як перспектыўны для контрнаступу.

«Да таго ж разглядаецца некалькі варыянтаў, у тым ліку і фарсаванне Дняпра. Невыпадкова, з паведамленняў паблікаў расейскіх акупантаў, цяпер на тэрыторыі Херсонскай вобласці зафіксаваная рэзкая актывізацыя дыверсійна-выведвальных груп УСУ», - дадаў ён.

Не варта забываць і аб Харкаўскім кірунку, мяркуе экспэрт.

«Гэта магчымасць нанясення папераджальнага ўдару непасрэдна па пазіцыях Узброеных сіл краіны-акупанта. Гэта так званы Сватаўскі кірунак, выхад непасрэдна ў Луганск з наступным блакаваннем Расейскай аператыўнай групоўкі, як на тэрыторыі Луганскай, так і Данецкай абласцей. Гэта значыць сцэнарыяў больш як досыць. Фактычна цяпер, дзякуючы гераічным намаганням Узброеных сіл Украіны і, адпаведна, вайскова-тэхнічнай дапамозе з боку Захаду, створаны ўмовы для магчымага паспяховага характару дэакупацыі», - рэзюмаваў Снегіроў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках