19 красавiка 2024, Пятніца, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

AP: «Вагнераўцаў» падазраюць у забойстве дзевяці грамадзян Кітая

5
AP: «Вагнераўцаў» падазраюць у забойстве дзевяці грамадзян Кітая

Інфармацыя аб злачынствах расейскіх наймітаў з'явілася напярэдадні візіту кіраўніка КНР у Маскву.

У нядзелю, 19 сакавіка, група невядомых узброеных людзей напала на кітайскую залатую рудню ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы. Забіты дзевяць грамадзян Кітая.

Пра гэта паведамляе AP.

Паводле інфармацыі выдання, руднік адкрыўся ўсяго некалькі дзён таму. Да гэтага невядомыя ўзброеныя людзі скралі траіх грамадзян Кітая на захадзе ЦАР. Целы забітых падчас нападу былі дастаўленыя ў сталіцу краіны, мясцовыя ўлады заяўляюць, што працуюць над выяўленнем злачынцаў.

Выданне адзначае, што ў нападзе спачатку падазравалі Кааліцыю патрыётаў за змены, аднак яе прадстаўнік заявіў, што да страляніны былі датычныя найміты з прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера.

«Іх мэтай было напалохаць кітайцаў, якія прысутнічалі задоўга да таго, як расейцы пасяліліся ў гэтай частцы краіны», – цытуе АР ягоныя словы.

Варта адзначыць, што інфармацыя аб нападзе на кітайцаў з'явілася напярэдадні візіту кіраўніка КНР Сі Цзіньпіня ў Маскву.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках